Шчырыя вітанні! З сённяшняга дня мы распачынаем падрыхтоўку да Хрыстовага Раства! Пачынаецца калядны пост! Наша жыццё мусіць змяніцца! Ёсць вельмі файнае поснае правіла. На час посту трэба паставіць две задачы. Адна са знакам “+”, другая са знакам “-“.
Задача “+” – папрацаваць над тым станоўчым, чаго б нам вельмі хацелася б дасягнуць у нашых адносінах з Богам.
Задача “-“ – папрацаваць над тым, што перашкаджае нармальным адносінам з Богам, ці нашымі блізкімі. Паспрабаваць выкараніць нейкія грахі і жарсці.
Давайце, падумаем і нават запішам нашы посныя задачы “+” і “-“.
Пост – час, калі трэба больш размаўляць з Богам, больш аналізаваць свой унутраны сусвет, адносіны…
Ну, і зразумела – устрыманне ад скаромнай ежы, на колькі гэта для каго магчыма. Цела заўсёды спрабуе дамінаваць над духам і таму мы падчас посту крыху стрымліваем нашу цялесную прыроду. Цялесны пост павінен быць, але па сілам і здольнасцям.
Добрага посту! І няхай нам усім заз’яе зорка Хрыстовага Раства! Добрай дарогі да Віфліему!