https://www.facebook.com/groups/3431985900407940/permalink/3565342533738942/?mibextid=oMANbw Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні |… ## **НАВІНЫ ЖЫЦЦЯ СУСВЕТНАГА ПРАВАСЛАЎЯ** **Канстантынопаль.** Міністр турызму Грэцыі Вольга Кефалагіяні наведала сядзібу Канстанцінопальскага Патрыярхату на Фанары, сустрэлася з…
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
18 студзеня а 18-й гадзіне адбудуцца біблійныя чытанні і абмеркаванне Паслання Апостала Паўла да Рымлян
Усім шчырыя вітанні! Сёння 18.01 а 18-й гадзіне адбудуцца БІБЛІЙНЫЯ ЧЫТАННІ. Мы разам чытаем і супольна абмяркоўваем. Пасланне Апостала Паўла да Рымлян. Усіх запрашаем!
Заўтра Літургія ў царкве на Bokšto g. 4 пачнецца а 10-й гадзіне раніцы
Заўтра Літургія як звычайна а 10й гадзіне раніцы у нашай царкве на Bokšto g. 4
Літва адзначае Дзень абаронцаў свабоды ў памяць пра падзеі студзеня 1991 года
Сёння Літва адзначае Дзень абаронцаў свабоды, узгадваючы падзеі студзеня 1991 года, калі савецкія акупацыйныя войскі паспрабавалі пазбавіць Літву яе законнай незалежнасці. Дзякуючы мужнасці і стойкасці гэтых людзей Літва адстаяла сваю свабоду! Дзякуючы іх подзьвігу і мы – беларусы, якія з-за дыктатуры вымушана пакінулі сваю краіну, сёння маем магчымасць атрымаць абарону ад ціску і пераследу. Запрашаю […]
Айцец Георгій стварыў у Вільні беларускую праваслаўную царкву пасля пераследу ў Беларусі
https://t.me/belsat/111294 Белсат Праваслаўны святар стварыў у Вільні беларускую царкву Айцец Георгій Рой з’ехаў з Беларусі праз пераслед за тое, што падтрымаў пратэст супраць гвалту ў 2020 годзе. Але нават на чужыне ён разам з паплечнікамі здолеў стварыць беларускі куточак – праваслаўную…
Заўтра 11.01 а 18-й гадзіне ў Вільні адбудуцца біблійныя чытанні паслання Апостала Паўла да Рымлян
Усім шчырыя вітанні! Заўтра 11.01 а 18-й гадзіне адбудуцца БІБЛІЙНЫЯ ЧЫТАННІ. Мы разам чытаем і супольна абмяркоўваем. Пасланне Апостала Паўла да Рымлян. Заўтра чытаем Другі раздел гэтай кнігі. Усіх запрашаем!
Сёння Вячэрняй службы не будзе, а заўтра 7.01 у 10-й гадзіне будзе святочная Літургія
Дарагія браты і шанавaныя сёстры! Сёння Вячэрняй службы НЕ БУДЗЕ. Але заўтра, ў Нядзелю 7.01 будзе а 10-й гадзіне раніцы святочная Літургія (Bokšto, 4), на якой прагучаць песнапенні Раства Хрыстовага. Пасля Літургіі паўторым сённяшні чын асвячэння вады. Бярыце, калі ласка, з сабою слоічкі з вадою.
Свята Гасподняга Хрышчэння 6 студзеня ў Вільні з Літургіяй і ўступленнем іераманаха Юстіна
Дарагія сябры! 6.01 у бліжэйшую суботу – свята Гасподняга Хрышчэння.У гэты дзень мы будзем служыць супольную Літургію з усімі іншымі Віленскімі прыходамі Сусветнага патрыярхату. Узначаліць Літургію – Патрыяршы Экзарх у Літве – іераманах Юсцін, які ў гэты дзень афіцыйна прыступае да выканання сваіх абавязкаў. У нас будзе добрая магчымасць памаліцца ўсім разам, пазнаёміцца з а. […]
Сябры, ці ёсць у каго вэб-камера — трэба для трансляцыі заўтра а 9:30
Сябры, правіт! Ці есць у каго вэб-камера?І калі так, то маглі б вы яе заўтра прынесці ў 9:30 на службу? Нам трансляцыю трэба зладзіць)
Навіны сусветнага праваслаўя ад Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
НАВІНЫ СУСВЕТНАГА ПРАВАСЛАЎЯ https://www.facebook.com/groups/3431985900407940/permalink/3551465641793298/?mibextid=oMANbw