Мы ізноў запрашаем на дзіцяча-сямейную Літургію! Гэтым разам (у параўнанні з мінулай) служба пачнецца крыху ПАЗНЕЙ – а 9.30. Думаю, усе, хто быў на мінулай службе былі натхнёныя яе атмасферай і радасцю! Гэтым разам мы пастараемся арганізаваць гэтую службу яшчэ больш спраўна і цікава для дзетак. Дзіцячае набажэнства вельмі інтэрактыўнае: -дзеці непасрэдна ўдзельнічаюць у працэсіях; -з блізу назіраюць за ўсімі свяшчэннадзеяннямі -спяваюць разам з хорам – дапамагаюць святару. Дарагія дзеткі, мамы і таты, шчыра Вас запрашаем і чакаем!