У бліжэйшую Нядзелю 4.02 распачынаем новую справу – ПАЧЫНАЕМ СЛУЖЫЦЬ ДЗІЦЯЧЫЯ ЛІТУРГІІ.
У нас будзе ГАНАРОВЫ ГОСЦЬ – айцец Юсцін – Экзарх Канстантынопальскага Патрыярха ў Літве.
Па зместу таксама – гэта будзе не зусім звычайная царкоўная служба. Па-першае, мы будзем спрабаваць зрабіць яе, як цяпер кажуць ІНТЭРАКТЫЎНАЙ, то бок, будзем актыўна задзейнічаць дзетак у літургічных дзеях. Па-другое, яна будзе, як для праваслаўнай літургіі – зусім непрацяглай каля 30-40 хвілін. Па трэцяе, для самых маленькіх дзяцей, акрэм службы будзе прастора, дзе на фоне службы яны змогуць памамаляваць, пагуляцца цацкамі і сустрэцца адно з адным. Пасля службы, арганізуем невялічкі пачастуначак. Вітаецца, калі бацькі возьмуць тэрмасы і кубачкі. Шчыра запрашаем і чакаем!