Пройдзем па пахаваннях вядомых беларусаў на Віленскіх праваслаўных могілках і пагаворым пра смерць.
Беларускі праваслаўны прыход Усяленскага патрыярхату і філасофскі гурток АБФ імя Ігната Абдзіраловіча запрашае на талаку на праваслаўныя могілкі Вільні і на дыскусію пра смерць і жыццё.
З заходняй філасофіяй разабраліся ці не? Як мы разумеем смерць у экзістэнцыялізме ці псіханалізе нешта прагаварылі, троху закранулі хрысціянства… Але што за θάνατος! ў праваслаўнай традыцыі?
Шведскі філасофскі гурток АФБ імя Ігната Абдзіраловіча разам са святаром Георгіем Роем запрашаюць вас на дыскусію пра смерць туды, дзе мы ўсе кальсьці будзем будзем, на могілках. У дадзеным выпадку на старых праваслаўных Свята-Ефрасіннеўскіх могілках ў Вільні па адрасе Liepkalnio g. 13.
Гэта чацвертая і заключная сустрэча ў такім фармаце. Бонусам вас чакае невялікая экскурсія па магілах беларускіх дзеячоў і дзяячак, а таксама талака па прыбіранню мемарыялаў.
Калі: 17 жніўня (субота) у 14:00
Месца: Свята-Ефрасіннеўскія могілкі ў Вільні, Liepkalnio g. 13 (сустракаемся на прыпынку грамадскага транспарту перад уваходам)
Бясплатна
Калі ласка, зарэгіструйцеся па гэтай спасылцы, (https://forms.gle/RHkJ3NuPPW97uBxr8) нам трэба даведацца колькасць удзельніц і ўдзельнікаў.