“Пяцідзесятніцу святкуем і ДУХА ЭПІДЭМІЮ (распаўсюджанне, гр. ἐπιδημίαν) і час ажыццяўлення абяцання і надзеі спаўненне”! (сціхіра свята). Эпідэмія нябеснага натхнення, вогненнай любові і радасці. Усё лепшае, што мы робім, мы робім у натхненні ДУХА. Ён дыхае, дзе хоча! Яго агонь запальвацца ў самы нечаканы час і ў непрадказальных месцах. ДУХ адкрывае незвычайныя шляхі, дае найлепшыя […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
План набажэнстваў на свята Пяцідзесятніцы і Троіцкую бацькоўскую суботу ў Вільні
Усім шчырыя і сардэчныя вітанні!Мы набліжаемся да свята Пяцідзесятніцы (Троіцы, Сёмухі). Вось такія набажэнствы ў нас плануюцца. Заўтра Субота 22.06 – Троіцкая бацькоўская субота – заўпакойная Літургія а 10й гадзіне (служба будзе на славянскай і літоўскай мовах). Служыць будзе настаяцель Літоўскай парафіі – а. Гінтарас. Вечарам 22.06 а 18-й гадзіне СВЯТОЧНАЯ ВЯЧЭРНЯ З ЛІЦІЁЙ напярэдадні […]
Сёння а 18-й гадзіне Вячэрняя служба і Споведзь у Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Сёння а 18й гадзіне Вячэрняя служба і Споведзь.
Узнясенне Хрыста і ўваход чалавецтва ў Божую славу ў літургічным святкаванні
Узнясенне Хрыста! Узнясенне нашай чалавечай прыроды на прастол Божай Славы! Чалавецтва ў Хрысце уваходзіць у святое святых Боскага жыцця! Нябёсы і зямля злучаюцца ў Божым нябесным з’зяні!Запрашаем літургічна перажыць гэтую падзею і стаць сведкамі Хрыстовага ўзыходжання!
Сёння ў 18-й гадзіне запрашаем на Вячэрню ў Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Сёння запрашаем на Вячэрню а 18-й гадзіне!
Запрашаем на нядзельную літургію а 10-й з анлайн-трансляцыяй на YouTube
Нядзеля — самы час пайсці ў госці да Бога. Запрашаем на літургію а 10-й. А для тых, хто не можа далучыцца фізічна, ёсць анлайн-трансляцыя на нашым YouTube-канале. Дапамагчы прыходу можна па спасылках: Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).
Свята Прэпалавенне Пяцідзесятніцы адзначаецца 29 траўня ў Вільні з асвячэннем вады
Шчырыя вітанні, дарагія браты і сёстры!На заўтра сераду 29 траўня прыпадае вельмі цікавае свята Прэпалавенне Пяцідзесятніцы. Вельмі старажытнае, дарэчы. Хрысціяне святкавалі гэты дзень з V стагоддзя. Гэты дзень звязвае Вялікдзень і Сашэсце Святога Духа. Гімнаграфія свята гаворыць пра Хрыста як пра крыніцу Жывой вады – Духа Святога.Таму, ў гэты дзень асвячаецца вада.А яшчэ на Літургіі […]
Беларуская праваслаўная супольнасць у Вільні прапануе трансляцыю набажэнстваў для парафіян
Дарагія нашы і любімыя парафіяне! Хрыстос уваскрос! А калі вы моцна стаміліся пасля працоўнага тыдня і не можаце ўваскрэснуць і прыйсці ў храм на набажэнства, то ў нас есць трансляцыя. Далучайцеся! Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).
Запрашаем на вячэрнюю службу ў храм па адрасе Bokšto 4 кожную суботу ў 18:00
Гэтыя людзі тут не проста так. Яны спяшаюцца на вячэрнюю службу да нас у храм. Прыходзьце і вы!Кожную суботу ў 6 гадзін вечара па адрасе Bokšto 4!
Іісус вылечыў чалавека, які 38 гадоў пакутаваў каля купальні Віфезда ў Іерусаліме
Евангельскае чытанне.Пасля гэтага было́ свята Іудзейскае, і прыйшоў Іісус у Іерусалім.Ёсць жа ў Іерусаліме каля́ Аве́чых варот купа́льня, што называ́ецца па-яўрэйску Віфезда́, і ма́е пяць кры́тых хадоў;у іх ляжала вялікае мноства хворых, сляпых, кульга́вых, ссо́хлых, што чакалі ру́ху вады;бо Ангел Гасподні час ад часу сыходзіў у купа́льню і ўзруша́ў ваду́; і хто першы ўваходзіў у […]