Дарагія сёстры і браты ў Хрысце Іісусе! Заўтра наша новая літургійная сустрэча з Госпадам і адзін з …

Дарагія сёстры і браты ў Хрысце Іісусе! Заўтра наша новая літургійная сустрэча з Госпадам і адзін з адным.

Набажэнства па адрасу Bokšto, 4 пачнецца а 10й гадзіне раніцы (вялікая просьба не спазняцца)!

Евангельскае чытанне пра ацаленне Гадарынскага апантанага. Як казаў пра гэтае чытанне святой памяці мітрапаліт Антоній Суражскі: “Ізноў набліжаюцца да нас гадарынскія свінні”.

Гэты эпізод Царква палічыла настолькі важным, што мы чытаем пра яго за нядзельнай літургіяй двойчы ў год.

Сёння ў суботу а 18й гадзіне – Вячэрня. Пасля вячэрняй малітвы можна пагаварыць са святаром , ці паспавядацца.