І яшчэ напамінаем пра наш аукцыён, які працягнецца да 12-га лістапада! Калі зможаце падзяліцца спасылкаю, расказаць пра яго, будзем вельмі вельмі ўдзячнымі!
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Сёння ў 18:00 біблійныя чытанні ў парафіяльным доме беларускай царквы ў Вільнюсе
Запрашаем сёння на біблійныя чытанні! 18.00 – парафіяльны дом беларускай царквы ў Вільнюсе – Boksto g.4
Ольга Якубовская падтрымлівае беларускую віленскую парафію аукцыёнам карціны з Анёлам
Дарагія сябры! Шаноўная Ольга Якубовская вырашыла падтрымаць нашу беларускую віленскую парафію аукцыёнам. У якасці лота – цудоўная карціна з Анёлам, які крыляе над Полацкай Сафіяй. Будзем глыбока ўдзячнымі, калі хтосьці з Вас нас падтрымае, бо падтрымка вельмі патрэбная, і здабудзе сабе на памяць цудоўную карціну! https://www.instagram.com/p/DB-96-aojf3/…
Сустрэча Размоўнага клуба літоўскай мовы ў парафіяльным доме на Bokšto gatvė 4
Усім шчырыя вітанні! Сёння ў нашым парафіяльным доме па адрасу Bokšto gatvė 4 а 18й гадзіне адбудзецца сустрэча РАЗМОЎНАГА КЛУБА ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ. Запрашаем!
Спасылка на нядзельную службу Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Спасылка на нядзельную службу тут https://www.youtube.com/live/pEwCKc6NW2Q?si=NSPCWYj5Ia7QvU02 Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы). Воскресная служба в беларуском православном приходе в Вильнюсе
3 лістапада адзначаецца памяць новамучанікаў і вызнаўцаў Беларускай царквы
Заўтра ў Нядзелю 3-га лістапада святкуем таксама памяць новамучанікаў і вызнаўцаў Беларускай царквы!
Заўтра ў Нядзелю служым Літургію а 10-й гадзіне і чытаем Евангелле паводле Лукі
Заўтра ў Нядзелю як за звычай служым Літургію а 10й гадзіне раніцы. Чытаем Евангелле паводле Лукі – аповед пра багацея і Лазара. Сёння ў суботу 2.11 а 16.00 – будзем служыць Паніхіду, бо шмат хто ўчора не паспеў даць імёны для памінання. ВЯЧЭРНЯ сёння адбудзецца на ГАДЗІНУ РАНЕЙ – а 17й. І так будзем служыць […]
Поминальная литургия в Беларуском православном приходе в Вильнюсе — присоединяйтесь онлайн
Спасылка на памінальную літургію. Далучайцеся. https://www.youtube.com/live/M0ilX_yAIOg?si=oYwKUl-CnSghmtYf Поминальная литургия в Беларуском православном приходе в Вильнюсе
Сёння а 18-й у беларускай царке на Бокшта, 4 — Біблійныя чытанні Евангелля паводле Лукі
Сёння а 18й гадзіне у нашай беларускай царке па адрасу Бокшта, 4 т Біблійныя чытанні. Евангелле паводле Лукі 2 раздзел з 21-га па 39 верш. Аповед пра старца Сямёна і прарочыцу Ганну. Запрашаем!
1 лістапада ў Вільні адбудзецца заупакойная літургія і паніхіда ў беларускай царкве
Дарагія браты і сёстры! 1-га лістапада – ДЗЯДЫ. Гэта дзень, калі мы молімся за спачын сваіх продкаў і блізкіх людзей. Многія з нас не маюць магчымасці наведаць магілкі нашых родных, але мы можам сустрэцца з імі ў малітве да Нябеснага Айца. Бо У БОГА НЯМА МЁРТВЫХ!!! Любоў, выказаная праз малітву, дае нам магчымасць перажыць сустрэчу […]