Паніхіда на ноч растраляных паэтаў https://www.youtube.com/live/-W0wdZlX6xg?si=eYopiCy92k8HWa8X – YouTube Enjoy the videos and music you love, upload original content, and share it all with friends, family, and the world on YouTube.
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Сёння размоўнага клуба не будзе
Сёння размоўнага клуба не будзе!!!
29 кастрычніка ў Вільні адбудзецца паніхіда ў памяць расстраляных паэтаў і беларускіх навамучанікаў
Заўтра — ноч расстраляных паэтаў.Заўтра — дзень памяці беларускіх навамучанікаў. І тых, і другіх забілі, каб сцерці памяць пра нашу веру і пра наш народ. А потым, на спаленым полі, забойцы хацелі насадзіць бязбожную ідэалогію савецкага чалавека, у якога няма ні роду, ні племяні, ні каранёў, ні памяці. Але памяць мацнейшая за страх, а вера […]
Сёння ўвечары ў 18:00 і заўтра раніцай у 10:00 будзе служба ў Царкве
Дарагія нашы парафіяне! Мы хацелі нагадаць вам, што сёння ўвечары ў 18 гадзін будзе служба. Заўтра раніцай у 10 гадзін таксама. Прыходзіць не абавязкова, але тым, хто прыйдзе, мы будзем вельмі рады. Чакаем!
Святы Дзімітрый: салунскі арыстакрат і хрысціянскі вялікамучанік 4 стагоддзя
Бацькі Дзімітрыя былі салунскімі арыстакратыі і таемнымі хрысціянамі. Таму і ён выхоўваўся у хрысціянскай веры. Яго бацька – рымскі праконсул, кіраваў Фессалонікамі і ўсёй той правінцыяй Рымскай Імперыі. Усё было добра, пакуль на пачатку 4-га стагоддзя не пачаліся ганенні на хрысціян. Як чыноўнік – бацька Дзімітрыя мусіў аддаваць сваіх братоў і сясцёр па веры на […]
26 кастрычніка ў Вільні адзначаюць памяць вялікамучаніка Дзімітрыя Салунсккага са Святой Літургіяй
Заўтра у суботу 26 кастрычніка святкуем памяць вялікамучаніка Дзімітрыя Салунсккага. А 9.00 пачынаем Святую Літургію на яго гонар! З нядаўняга часу ў нашай царкве маем яго святы вобраз.
Запрашаем далучыцца да чытанняў праз спасылку на сустрэчу ў Google Meet
Хто хоча далучыцца да чытанняў спасылка на сустрэчу: https://meet.google.com/rsk-civm-vxh
Сёння а 18-й гадзіне Біблійныя чытанні і абмеркаванне евангелля паводле Лукі
Сёння а 18-й гадзіне Біблійныя чытанні. Працягваем вывучэнне і абмеркаванне евангелля паводле Лукі. Шчыра запрашаем!
Трансляцыя службы Беларускай праваслаўнай супольнасці Сусветнага патрыярхату ў Вільні
Трансляцыя службы тут. Далцчайцеся!
Літургічная сустрэча ў Вільні 20 кастрычніка: набажэнства і евангельскае чытанне пра Гадарынскага апантанага
Дарагія сёстры і браты ў Хрысце Іісусе! Заўтра наша новая літургійная сустрэча з Госпадам і адзін з адным. Набажэнства па адрасу Bokšto, 4 пачнецца а 10й гадзіне раніцы (вялікая просьба не спазняцца)! Евангельскае чытанне пра ацаленне Гадарынскага апантанага. Як казаў пра гэтае чытанне святой памяці мітрапаліт Антоній Суражскі: “Ізноў набліжаюцца да нас гадарынскія свінні”. Гэты […]