Ну, вось, і трэцяе тое свята – Хрыстова Хрышчэнне! Радуйся!
Самое свята Хрышчэння Госпада прыходзіцца на панядзелак, але нашая грамада адсвяткуе Вадохрышча ў бліжэйшую НЯДЗЕЛЮ 5.01, бо гэта непрацоўны і літургічны дзень, калі ўсе мы маем і звычку і магчымасць наведаць царкву.
Таму ў НЯДЗЕЛЮ 5.01 а 10-й гадзіне пачнецца Літургія Багаяўлення – Хрыстовага Хрышчэння.
Пасля Літургіі – чын Вялікага асвячэння вады!
Прыносце свае пасудзіны з вадою, каб яе асвяціць і каб святая вада была дома. Ці прыносьце пустыя пасудзіны, каб набраць Святой вады.
Таксама ўсе, хто хоча каб іх жыллё было акроплена святой вадой і каб святар прыйшоў з малітваю і дабраславеннем у дом, калі ласка, дайце знаць, каб мы – святары, маглі складаць графік такіх асвячэнняў.