Кватэру наваполацкага актывіста Яўгена Вільскага ўсё ж прадалі з аўкцыёну, а лецішча яго земляка Андрэя Зуева -не Яўген Вільскі – актывіст партыі «Народная Грамада», колішні жыхар Наваполацка, які быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай палітычнага пераследу. Летам 2024 г. яго завочна прызналі вінаватым у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і ўдзеле ў […]
Партыя Народная Грамада
Канал партыі Мікалая Статкевіча
Народная Грамада – сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.
Дыяспара павінна абараняць правы, дапамагаць уцекачам і быць голасам народа ў свеце
Дыяспара можа бараніць правы сваіх членаў, аказваць дапамогу новым уцекачам з гістарычнай Радзімы, дапамагаць вязням і дысідэнтам, праводзіць акцыі ў краінах знаходжання, каб прыцягнуць увагу мясцовых уладаў да праблем сваёй Радзімы. Урэшце, быць голасам свайго паняволенага народу ў свеце. А са з’яўленнем Інтэрнэту – нават весці інфармацыйную барацьбу з рэжымам. Пажадана, каб дыяспара была арганізаваная. […]
Канфуцый пра выпраўленне імёнаў і роля беларускай дыяспары ў будучыні краіны
ВЫПРАВІЦЬ ІМЁНЫНедзе болей за дзве з паловай тысячы год таму ў Кітаі быў запісаны наступны дыялог.Цзы Лу спытаў: “Вэйскі правіцель мае намер прыцягнуць Вас да кіравання дзяржавай. Што Вы зробіце найперш?” Канфуцый адказаў: “Неабходна пачаць з выпраўлення імёнаў”. Цзы Лу спытаў: “Вы пачынаеце здалёк. Навошта трэба выпраўляць імёны?” Канфуцый адказаў: “Калі імёны няправільныя, то словы […]
Выказванне пра вызваленне палітвязняў і небяспеку ператварэння краіны ў турэмную зону
Я вельмі шкадую людзей, якія апынуліся за кратамі за свае перакананні, і шчыра радуюся іх вызваленню. Асабліва балючае для мяне тое, што ў зняволенні яшчэ знаходзяцца сотні жанчын, якім шматкроць цяжэй гэта перажываць, чым мужчынам. Я ўдзячны намаганням усіх, хто спрычыняецца да вызвалення палітвязняў. Але гэта “любой цаной” значыць проста “ратацыю” палітвязняў ва ўсё большых […]
Палітвязні ў Беларусі: заканамернасці, тэндэнцыі і кошт вызвалення
АБЯСЦЭНІЦЬ “ЛЮБОЙ ЦАНОЙ” Турма – абсалютна ненатуральнае месца для чалавечых істот. Таму ўсе вязні мараць як найхутчэй апынуцца на волі, а патрабаванне “свабоду палітвязням любой цаной!” падаецца зразумелым і цалкам слушным. Асабліва для блізкіх і сяброў палітвязняў. Але ў гэтай справе за дзесяцігоддзі з часоў з’яўлення ў нашай краіне палітвязняў выявіліся пэўныя заканамернасці і тэндэнцыі. […]
Партыя Народная Грамада падзялілася відэа на Facebook
https://www.facebook.com/share/v/1cK9tqXT74/
У Літве адзначаюць Дзень нацыянальных меншасцяў сустрэчай у Сейме з прадстаўнікамі дыяспар
Сёння ў Літве адзначаюць Дзень нацыянальных меншасцяў. З гэтай нагоды ў Сейме адбылася сустрэча з прадстаўнікамі асноўных дыяспар краіны. Удзел у ёй узялі спікер Сейма, міністры ўнутраных спраў, юстыцыі, культуры, сацыяльнай абароны і працы, а таксама прадстаўнікі ключавых дзяржаўных структур, у тым ліку міграцыйных службаў. Для дыяспар гэта не проста фармальная сустрэча, а рэальная магчымасць […]
З ліста з СІЗА-8: 30 год фармавалі нацыю для паспяховай і самадастатковай дзяржавы
З АСАБІСТАГА АРХІВА:“Некаторыя тут кажуць, што пабудавалі дзяржаву. Увесь свет ужо пабачыў тую дзяржаву. Ад якой невядома што застанецца, як прыйдзецца выконваць абяцанкі асноўнаму “донару”. Мы ж 30 год фармавалі, будавалі нацыю. Будавалі прыкладам змагання, учынкамі і ахвярамі. І цяпер бачым, што атрымалася. Такая нацыя пабудуе сабе паспяховую, самадастатковую дзяржаву, заснаваную на павазе да правоў […]
Белорусы вынесли приговор политическим шутам и самозванцам
https://charter97.org/ru/news/2026/5/20/684728/Света 0,03 % Света 0,03 % Белорусы вынесли приговор политическим шутам и самозванцам.
Геапалітычны разварот Мінска і Кіева можа вызваліць Усходнюю Еўропу ад расейскага ўплыву
Гісторыя чалавецтва – гэта гісторыя шляхоў, камунікацый і руху рэсурсаў. Стагоддзямі культура, гандаль і цывілізацыйныя сэнсы перадаваліся не праз штучныя межы, а па натуральных рэчышчах рэк. Для Украіны галоўным стрыжнем дзяржаўнасці, эканомікі і бяспекі заўсёды выступала рэчышча Дняпра. Менавіта гэтая вось “Поўнач – Поўдзень” стагоддзямі вызначала нашых ключавых саюзнікаў, партнёраў і цывілізацыйны вектар развіцця.У гэтай […]