Падвойны ўдар Масквы па Кіева-Пячэрскай Лаўры падрывае пазіцыі Маскоўскага патрыярхату

Партыя Народная Грамада

СІГНАЛ РАКЕТАМІ
Падвойны ўдар Масквы па Кіева-Пячэрскай Лаўры – гэта не толькі ўдар па сімвалу праваслаўных веры і гісторыі ўсяго ўсходняга славянства. Гэта яшчэ сігнал аб тым , што для ядзернай бамбардзіроўкі “цэнтраў прыняцця рашэнняў Украіны” у Масквы не засталося маральных бар’ераў. Але спроба запалохвання такой цаной мае дадатковыя наступствы. Казаць пасля гэтага пра “триединый русский народ с единой верой”, пра пачатак расійскай гісторыі з Кіеўскай Русі неяк ужо не выпадае. Такі яўна невыпадковы замах на раней агульныя для трох нацый святыні падрывае пазіцыі Маскоўскага патрыярхату за межамі РФ і робіць лёс прамаскоўскага праваслаў’я, яе мінімум ва Ўкраіне, прадвызначаным.
Па сутнасці – гэта канчатковая адмова ад сапраўднай мэты агрэсіі – вяртання Маскве Ўкраіны дзеля больш сціплай мэты – поўнай акупацыі Данбаса.
Я назваў бы гэтае святатацтва яшчэ і жэстам адчаю ад немагчымасці дасягнення нават той “сціплай” мэты.