Аналіз відэадоказаў і роля штучнага інтэлекту ў ваенна-эканамічнай сістэме Украіны

Партыя Народная Грамада

Безумоўна, і ў гэтай сістэмы ёсьць ўразлівыя кропкі. На мой погляд, гэта, найперш, аналіз відэадоказаў знішчэння варожай жывой сілы ды тэхнікі, дзе ёсць прастора для суб’ектыўных высноваў. Але ў будучыні гэта задача можа быць перададзена штучнаму інтэлекту.
Ёсць красамоўныя гістарычныя прыклады важнасці гэтай задачы. Напрыклад, падчас Другой сусветнай вайны амерыканскія саюзнікі прапанавалі Савецкаму Саюзу, акрамя сваіх самалётаў-знішчальнікаў, пастаўляць для іх яшчэ і фотакулямёты – кінакамеры, якія ўключаліся пры націсканні пілотам на гашэткі самалётных гармат ці кулямётаў, каб зафіксаваць, ці быў насамрэч збіты варожы самалёт. Але савецкія прадстаўнікі горда адмовіліся – маўляў, у нас усе лётчыкі – камуністы ці камсамольцы. І яны не стануць хлусіць, збілі яны варожы самалёт ці не. Але праз пэўны час, калі колькасць збітых, згодна з дакладамі з савецкіх авіцыйных частак, нямецкіх самалётаў разоў у пяць перавысіла агульны склад Люфтваффе, хоць, пры гэтым, апошнія па-ранейшаму дамінавалі ў паветры, савецкія прадстаўнікі ўсё ж папрасілі амэрыканцаў паставіць ім тыя фотакулямёты. Пасля гэтага “дакладзеная” баявая эфектыўнасць “сталінскіх сокалаў” ўпала ў разы.
Не ведаю, хто канкрэтна ва Ўкраіне прапанаваў гэту ўнікальную ў свеце ваенна-эканамічную сістэму, заснаваную на прынцыпах свабоднага рынку. Але гэты чалавек не толькі глыбока разумеў украінскую ментальнасць і рэальнасць, але і здолеў стварыць геніяльную сістэму, што дзеля перамогі актывізавала моцныя бакі гэтай ментальнасці пры нейтралізацыі адмоўных рысаў існуючай рэальнасці.