Нам трэба быць ахвотнымі да здзяйснення дабра. Бо Пісанне папярэджвае нас: «Вось прыйдзе Госпад і ад…

Нам трэба быць ахвотнымі да здзяйснення дабра. Бо Пісанне папярэджвае нас: «Вось прыйдзе Госпад і адплата Яго з Ім, каб адплаціць кожнаму паводле ягоных учынкаў» (пар. Адкр. 22, 12). Ён заклікае нас, каб мы верылі ў Яго ўсім сэрцам і пазбягалі ляноты і нядбайнасці ў здзяйсненні дабра. Няхай Госпад будзе нашым гонарам і надзеяй. Будзем паслухмянымі Яго волі і будзем памятаць, што незлічоныя хоры анёлаў стаяць перад Ім і выконваюць Яго волю. Бо кажа Пісанне: «Святы, Святы, Святы, Госпад Сілаў. Уся зямля поўная хвалы Яго» (Дан 7, 10; Іс 6, 3).

Св. Клімент Рымскі