Дыспенсацыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 1 лістапада 2024На падставе канона 1538 § 1 Код…

Дыспенсацыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 1 лістапада 2024
На падставе канона 1538 § 1 Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі – Архімандрыт Сяргей (Гаек) удзяляе дыспенсацыю ад абавязку устрымання ад спажывання мясных страваў вернікам грэка-католікам у Беларусі (старэйшым за 14 гадоў), у пятніцу 1 лістапада 2024 года.

Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.

+++

1 і 2 лістапада грэка-католікі моляцця за памерлых на могілках, што часто завяршаецца сямейнай трапезай (разам з рыма-католікамі). 1 лістапада ў каляндары лацінскага абраду – гэта ўрачастасць, што зносіць абавязак устрымання ад мясных страваў, хаця ў 2024 г. – гэта пятніца. У каляндары візантыйскага абраду ўрачыстасць Усіх Святых святкуецца ў іншым тэрміне, таму ўдзяляецца гэтая дыспенсацыя.