Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Новы выпуск падкаста а. Андрэя Буйніча пра асабістае малітоўнае правіла

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Нарэшце дачакаліся новага выпуску падкаста ад а. Андрэя Буйніча! Пракачай сваю малітву!  Гэта ўнікальны кантэнт для тых, хто хоча паглыбляць сваё духоўнае жыццё. Сёння разважаем пра асабістае малітоўнае правіла — не проста тэму для пачаткоўцаў, але ключ да жывой і глыбокай сустрэчы з Богам. Гэта жывое і натхняльнае разважанне пра тое, як будаваць сваю асабістую […]

ТБ-ПРАЕКТ «СІЛА ВЕРЫ»: Цудадзейныя абразы Маці Божай у Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ТБ-ПРАЕКТ. “СІЛА ВЕРЫ” : БАГАРОДЗІЧНАЯ. На іх можна глядзець бясконца…І звяртацца да іх з непахіснай верай… Цудадзейныя абразы Маці Божай. У Беларусі іх вельмі шмат і кожная – звязана з паданнем края і сваім “спісам” неверагодных з’яў. Баркалабаўская,Забельская, Юровіцкая, Лагойская, Аршанская, Лагішынская, Тупічэўская,Магілёва-Брацкая, Чэнстахоўская,Ражкоўская, Ружанская, Купяціцкая…Ёсць яшчэ пра што здымаць “Сілу веры” ! А сёння […]

27 верасня 2025 г. у Білках абвясцілі блаславёным мучаніка Пятра Паўла Ораса

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 27 верасня 2025 г. у Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі, у в. Білкі, адбылося ўрачыстае абвяшчэнне блаславёным мучаніка Пятра Паўла ОрасаПётр Орас нарадзіўся 14 ліпеня 1917 г. у вёсцы Біры (Венгрыя) у сям’і грэка-каталіцкага святара. У 1937 г. Пётр скончыў гімназію ў Хусце і ў тым жа годзе паступіў у Хусцкую духоўную семінарыю, якую паспяхова скончыў у […]

У Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі абвясцілі блаславёным мучаніка Пятра Паўла Ораса

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 У суботу, 27 верасня 2025 г., у Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі адбылася падзея, якую з нецярпеннем чакалі вернікі не толькі Закарпацця, але і ўсёй Украіны. У сяло Білкі з’ехаліся біскупы і духавенства не толькі з розных куткоў краіны, але і з Еўропы, і нават Амерыкі. Менавіта тут адбылося ўрачыстае абвяшчэнне блаславёным мучаніка Пятра Паўла Ораса — […]

Канферэнцыя ў Каледжы Баранавічаў з удзелам біскупаў і святароў 27 верасня 2025

Грэка-католікі Беларусі #Царква

БАРАНАВІЧЫ, 27-09-2025Канферэнцыя ў Каледжы —- План мерапрыемства (вул. Шаўчэнкі, 6): 14.30 – святая Імша ў капліцы каледжа з удзелам біскупаў, святароў, выкладчыкаў, студэнтаў каледжа і гасцей 15.30 – адкрыццё сімпозіума, уступнае слова біскупа. 15.40 – даклад на тэму “100-годдзе Пінскай дыяцэзіі ў тэалагічнай перспектыве” (чытае кс. Юрый Дрозд) 16.00 – даклад на тэму “Каталіцкая адукацыя […]

Пісанне і Традыцыя: ролі ў духоўным досведзе хрысціянства

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Што важнейшае — Пісанне ці Традыцыя?Біблія вельмі важная для хрысціян, аднак духоўны досвед хрысціянства відавочна выходзіць за яе межы. Ісус Хрыстос не пакінуў ніякіх запісаў, і мноства першых хрысціян жылі, не маючы Новага Запавету ў тым выглядзе, у якім ён ёсць у нас. Са Старым Запаветам сітуацыя была падобнай: яго склад і нават змест асобных […]

Памёр кардынал Лучыян Мурашан, кіраўнік Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Адышоў у вечнасць Кіраўнік Румынскай Грэка-Каталіцкай ЦарквыСэрца пачэснага Лучыяна кардынала Мурашана перастала біцца на 95-м годзе жыцця. Ён узначальваў Сінод Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы з 1994 года, спачатку як Мітрапаліт, а з 2006 года – як Вярхоўны Архіепіскап. «З глыбокім смуткам, але ўмацаваныя спадзяваннем на міласэрнасць і суцяшэнне, што паходзяць ад Бога, паведамляем, што сёння, 25 […]

Развіенне стэрэатыпаў: Біблія і стаўленне да багацця ў хрысціянстве

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Быць багатым. Ам 8, 4–7 Сярод людзей, якія неглыбока ведаюць хрысціянства, існуе стэрэятып: Біблія вучыць людзей пакоры перад багатымі, таму вера і Царква напрацягу стагоддзяў былі памагатымі прыгнятальнікаў. З іхThe post Быць багатым. Ам 8, 4–7 first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/bycz-bagatym-am-8-4-7.html Быць багатым. Ам 8, 4–7 | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ […]

Айцец Андрэй Крот распачынае знаёмства з рэлігійнымі матывамі ў творчасці Міхася Лынькова

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У сённяшнім выпуску праграмы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот распачынае знаёмства з рэлігійнымі матывамі ў творчасці пісьменніка, якога мы ведаем з дзяцінства, у першую чаргу дзякуючы прыгодам хлопчыка, які жыў у вагоне на чыгуначных рэйках. Імя гэтага пісьменніка – Міхась Лынькоў, а ягоны неўміручы літаратурны герой – Міколка-Паравоз . У шэрагу апавяданняў Лынькоў апісвае […]

295-годдзе каранацыі Жыровіцкай іконы Багародзіцы — першай каранацыі іконы ў Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 295-годдзе Каранацыі Жыровіцкай іконы Багародзіцы – першай каранацыі іконы ў Беларусі Сёння мы ўспамінаем знамянальную дату — угодкі каранацыі цудадзейнай Жыровіцкай іконы Божай Маці. Гэта падзея, якая адбылася 295 гадоў таму у 1730 г., стала адной з самых важных у гісторыі хрысціянства на беларускіх землях. Яна мела не толькі духоўнае, але і глыбокае культурнае і […]