
У Венецыі прайшла экуменічная малітоўная сустрэча, прысвечаная 60-й гадавіне гістарычнага рашэння Паўла VI і Патрыярха Афінагора аб скасаванні ўзаемных адлучэнняў, якія падзялялі Каталіцкі Касцёл і Праваслаўную Царкву з 1054 года. Сумесная дэкларацыя аб адмене адлучэнняў была падпісана 7 снежня 1965 года.
Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел кардынал Матэа Дзупі, праваслаўны Мітрапаліт Італіі і экзарх Паўднёвай Еўропы Палікарп, Патрыярх Венецыі Франчэска Маралья, біскупы, святары, прадстаўнікі ўлады і вернікі.
https://catholic.by/3/news/world/18704-u-venetsyi-adznachyli-gadavinu-admeny-adluchennyau-1054-goda