26-я Нядзеля па Святой ТройцыЛк. 12, 16-21Сёння ў Евангеллі Ісус расказвае пра багацея, які быў нас…

26-я Нядзеля па Святой Тройцы
Лк. 12, 16-21

Сёння ў Евангеллі Ісус расказвае пра багацея, які быў настолькі паспяховы, што яму не хапала месца для захоўвання свайго ўраджаю. Таму ён разбурыў свае засекі і пабудаваў большыя. Але ў тую ж ноч ён памёр — і ўсё гэта абярнулася нічым. «Так будзе з тым, хто збірае скарбы для сябе, але не багацее ў тым, што важна для Бога».

Незалежна ад таго, наколькі добрым і прыгожым з’яўляецца стан рэчаў тут, на зямлі, ён асуджаны перайсці ў небыццё. Той заход сонца, якім я захапляўся ўчора ўвечары — тое прамяністае відовішча прыгажосці — цяпер знік назаўсёды. Ён доўжыўся толькі некаторы час. Той прыгожы чалавек — прывабны, малады, поўны жыцця, крэатыўны, радасны — з часам пастарэе, захварэе, аслабне і памрэ.

Вобраз, які заўсёды прыходзіць мне на розум, калі я думаю пра гэтыя рэчы, — гэта цудоўны феерверк, які распускаецца, як гіганцкая кветка, а потым, у імгненне вока, знікае назаўсёды. Усё праследуецца небыццём. Усё, урэшце, — гэта бурбалка.

Але гэта не павінна нас прыгнятаць; гэта павінна пераарыентаваць нашую ўвагу менавіта на тое, што «ў вышыні», на вечнасць Бога.