НАША ВЕРА. КАТАЛІЦКІ КАЛЯНДАР. СВЯТЫ МІКОЛА. 1⃣6 снежня каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце адзнач…

КАТАЛІЦКІ КАЛЯНДАР.
СВЯТЫ МІКОЛА.
1⃣
6 снежня каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце адзначае ўспамін святога Мікалая, біскупа.
Найбольшую славу святому Мікалаю прынеслі яго незвычайная дабрыня і гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу бліжнім.
У многіх каталіцкіх краінах існуе звычай у гэты дзень рабіць дзецям падарункі, як гэта рабіў святы Мікалай. Атрымаць падарунак будуць радыя і дарослыя: паспрабаваць сябе ў ролі святога Мікалая можа кожны.
У народнай каталіцкай традыцыі святы Мікалай лічыцца апекуном падарожных, дзяцей, дзяўчат на выданне, маракоў, рыбакоў, пекараў, а таксама вязняў.
У вёсках святы Мікалай з’яўляецца апекуном пастухоў: лічыцца, што ён ахоўвае хатнюю жывёлу ад хвароб і ваўкоў, таму пастухі захоўвалі пост у вігілію (напярэдадні) успаміну святога Мікалая — 5 снежня, а на сам успамін замаўлялі святую Імшу за жывёлу…