Грэка-каталіцкія святары і вернікі на чале з апостальскім адміністратарам архімандрытам Сяргеем Гаекам далучыліся да святкавання 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Пінская дыяцэзія ў 1920-30-х гадах была адной з ключавых рэлігійных інстытуцый, якая падтрымлівала поле для неаунійнага руху, які змагаўся за захаванне і развіццё нацыянальнай і рэлігійнай самасвядомасці на Палессі і шырэйшых тэрыторыях Беларусі. https://youtu.be/wizS3QqVyUc?si=tEFJsl1TrSZftUql
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
26 кастрычніка 1693 года памёр мітрапаліт Кіеўскі Кіпрыян Жахоўскі, абаронца Уніяцкай Царквы
26 кастрычніка 1693 года ў Супраслі на 58-м годзе жыцця памёр Кіпрыян Жахоўскі, мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі (1674–1693)Як мітрапаліт ён актыўна спрыяў умацаванню Уніяцкай Царквы, змагаўся з лацінізацыяй і паланізацыяй, а таксама развіваў адукацыю і царкоўную адміністрацыю. Яго жыццё было напоўненае рэформамі, барацьбой і абаронай візантыйскага абраду. Кіпрыян Жахоўскі нарадзіўся прыблізна ў 1635 […]
Нядзеля 20-я па Святой Тройцы: уваскрашэнне сына ўдавы з Наіна ў Евангеллі Лукi 7, 11-16
Нядзеля 20-я па Святой ТройцыЛукі 7, 11-16 Сённяшняе Евангелле падае нам апавяданне пра ўваскрашэнне Ісусам сына ўдавы з Наіна. Гэта галоўны прыклад ключавой евангельскай ісціны: усё, што Ісус казаў і рабіў, так ці інакш, з’яўляецца прадвесцем Яго Уваскрасення. Бог Ізраіля, Бог Ісуса Хрыста, — гэта Бог жыцця, Бог жывых. Ён ненавідзіць смерць і шляхі смерці. […]
26 кастрычніка адзначаецца дзень святога Змітра Салунскага, хрысціянскага мучаніка
26 кастрычніка Св. велікамучаніка Змітра Салунскага Святы Зміцер нарадзіўся ў Салоніках, Грэцыя, паміж 280–284 гадамі і жыў у часы імператараў Дыяклетыяна і Максіміяна. Ён паходзіў з арыстакратычнай сям’і і за кароткі час дасягнуў даволі высокіх званняў у рымскім войску. У прыватнасці, ва ўзросце 22 гадоў атрымаў званне хіліарха. У 303 годзе святы Дзімітрый стаў хрысціянінам, […]
Змітраўская субота 25 кастрычніка — дзень памінання памерлых у славянскіх краінах
Субота перад святам св. велікамучаніка Змітра Салунскага ў літургічных календарах многіх славянскіх краін, у тым ліку і Беларусі, пазначана як памінальная. Сёлета яе адзначаюць 25 кастрычніка. Змітраўская субота, як і некаторыя іншыя дні памінання памерлых, — параўнальна познія новаўвядзенні, і ва ўставах, запазычаных з Візантыі, іх няма. Верагодна, яны сталі элементамі інкультурацыі на славянскіх землях, […]
Архібіскуп Ігнацый Малаян кананізаваны ў Ватыкане, памаліліся па-армянску
За архібіскупа Ігнацыя Малаяна падчас цырымоніі кананізацыі ў Ватыкане памаліліся па-армянскуАрмянскі каталіцкі архібіскуп Ігнацый Малаян, замучаны падчас Генацыду армян у Асманскай імперыі ў 1915 годзе, далучаны да ліку святых. Падчас цырымоніі кананізацыі на Плошчы Святога Пятра таксама была прачытана малітва на армянскай мове ў гонар архібіскупа Ігнацыя Малаяна. Малаян нарадзіўся ў сакавіку 1869 года ў […]
Паходжанне слова «Біблія» і яго значэнне ў хрысціянскай традыцыі
Што значыць «Біблія»? Слова «Біблія» паходзіць ад старажытнагрэчаскага «τὰ βιβλία», што значыць «кнігі». Аднак ніякіх кніг у нашым разуменні ў тыя часы не было, як не было і паперы. Тэксты ва ўсходнім Міжземнамор’і пісалі ў асноўным на папірусе — балотнай расліне, якую збіралі ў Егіпце. Папірус асаблівым чынам апрацоўвалі і выкарыстоўвалі для пісьма ў выглядзе […]
22 кастрычніка — Успамін святога Папы Яна Паўла ІІ і пачатак яго пантыфікату
22 кастрычніка — УСПАМІН СВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА ІІ. =Літургічны ўспамін адзначаецца 22 кастрычніка, у дзень, калі ў 1978 годзе Ён пачаў свой пантыфікат славутай пропаведдзю «Не бойцеся!» (Non abbiate paura). Гэта ўспамін пачатку Яго служэння на кафедры святога Пятра і Яго інтэнсіўнай місіі евангелізацыі, міру і між-хрысціянскага ды між-рэлігійнага дыялогу. =Папа Ян Павел II […]
Святы Ян Павел ІІ і яго роля ў развіцці ўсходніх каталіцкіх цэркваў
Роля св. Яна Паўла ІІ у развіцці ўсходніх каталіцкіх цэркваўСвяты Ян Павел ІІ, Папа Рымскі з 1978 па 2005 год, пакінуў глыбокі след у гісторыі ўсёй Каталіцкай Царквы. Асаблівую ўвагу ён надаваў развіццю і адраджэнню ўсходніх каталіцкіх цэркваў — тых супольнасцяў, якія, захоўваючы ўсходнія літургічныя і духоўныя традыцыі, знаходзяцца ў адзінстве з Рымскім Апостальскім Пасадам. […]
Пасол Беларусі Амбразевіч сустрэўся са спецпасланнікам Папы кардыналам Клаўдыё Гуджэроці
https://catholic.by/3/news/vatican/18611-pasol-belarusi-ambrazevich-sustre-sya-sa-spetspaslannikam-papy-kardynalam-kla-dyjo-gudzherotsi Пасол Беларусі Амбразевіч сустрэўся са спецпасланнікам Папы кардыналам Клаўдыё Гуджэроці Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе Юрый Амбразевіч 16 кастрычніка сустрэўся з прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў кардыналам Клаўдыё Гуджэроці, спецыяльным пасланнікам Папы Льва XIV на ўрачыстасці 100-годдзя…