28-я нядзеля па Сьвятой Тройцы, Сьвятых АйцоўМацьвея 1, 1-25Сённяшняе Евангелле прадстаўляе нам рада…
Мацьвея 1, 1-25
Сённяшняе Евангелле прадстаўляе нам радавод Ісуса. Для Мацвея было надзвычай важна паказаць, што Ісус не з’явіўся з ніадкуль. Наадварот, Ён прыйшоў з багатай, глыбокай і насычанай гісторыі. Святы Ірынэй кажа нам, што ўцелаўленне адбывалася на працягу доўгага часу, пакуль Бог паступова прызвычайваўся да чалавечага роду.
Паглядзіце на гэты доўгі шэраг постацяў: святыя, грэшнікі, ашуканцы, блудніцы, забойцы, паэты, каралі, прызнаныя і ізгоі — усе яны вядуць да Хрыста. Вядома, згадваецца і кароль Давід. Ён быў, без сумневу, вялікай асобай, каралём, які аб’яднаў народ. Але ён таксама быў чужаложнікам і забойцам.
З гэтага доўгага шэрагу вялікіх і не вельмі, знакамітых і невядомых, святых і грэшнікаў, каралёў і жабракоў паходзіць «Ісус, якога называюць Хрыстом». Бог стаў адным з нас — ва ўсёй нашай ласцы і ганьбе, ва ўсёй нашай прыгажосці і звычайнасці. Бог меў чалавечых продкаў, і, як і ў большасці сем’яў, яны былі вельмі рознымі.
І якая гэта добрая навіна для нас! Гэта азначае, што Бог можа даць Хрысту нарадзіцца нават у такіх людзях, як мы.
Евангелле таксама засяроджваецца на адной з самых любімых постацяў у хрысціянскай гісторыі: Язэпе, прыёмным бацьку Ісуса. Ён прадстаўлены ў незлічоных творах мастацтва і займае важнае месца ў духоўным жыцці многіх вернікаў. Тым не менш, мы амаль нічога пра яго не ведаем. Скупыя вершы тут, у Евангеллі паводле Мацвея, раскрываюць некаторыя моцныя духоўныя тэмы.
Па-першае, мы даведваемся, што Марыя была заручаная з Язэпам, і гэты саюз быў блаславёны Богам. Але потым Язэп даведваецца, што ягоная нарачоная цяжарная. Ці можаце вы ўявіць гэтую роспач? Гэта павінна было стаць для яго эмацыйным вірам. А на больш глыбокім узроўні гэта быў духоўны крызіс. Чаго Бог хацеў ад яго?
Але потым у сне яму з’яўляецца анёл і кажа: «Язэпе, сыне Давіда, не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, у дом свой». У той момант ён разумее, што гэтыя заблытаныя падзеі — частка значна большага Божага плану. Тое, што з ягонага пункту гледжання выглядае як катастрофа, напоўнена сэнсам з пункту гледжання Бога.
Язэп быў гатовы супрацоўнічаць з Божым планам, хоць ён ніякім чынам не ведаў ягоных абрысаў ці найглыбейшай мэты. Падобна да сваёй нявесты Марыі ў момант Дабравешчання, ён даверыўся і дазволіў сябе весці.
Bishop Robert Barron