Нараджэнне Госпада нашага Ісуса Хрыста Мц. 2, 1-12Гісторыя пра мудрацоў, пра якую распавядаецца ў сё…
Мц. 2, 1-12
Гісторыя пра мудрацоў, пра якую распавядаецца ў сённяшнім Евангеллі, — гэта кароткі выклад асноўных дынамік духоўнага жыцця. Назіраючы за начным небам з асаблівай увагай у пошуках знакаў Божага задуму, мудрацы нагадваюць нам пра важнасць пільнасці ў духоўным парадку. Мы павінны трымаць вочы адкрытымі, каб бачыць, што Бог робіць у нашым жыцці.
Як толькі яны ўбачылі зорку, яны вырушылі ў шлях, нягледзячы на далёкую дарогу. Часам людзі ведаюць, чаго Бог хоча ад іх, але не дзейнічаюць — альбо праз страх, альбо праз ляноту, альбо пад уплывам дрэнных звычак. Мудрацы вучаць нас рухацца.
Калі яны загаварылі з Ірадам пра нараджэнне новага Валадара, той паспрабаваў выкарыстаць іх, каб знішчыць Дзіцятка. Калі вы ідзяце шляхам, які Бог вызначыў для вас, будзьце гатовыя да супраціву.
Мудрацы прыйшлі ў Бэтлеем і прынеслі Дзіцяці свае каштоўныя дары. Калі вы прыходзіце да Хрыста, адкрыйце ўсё самае лепшае ў сабе і зрабіце гэта дарам для Яго.
Нарэшце, яны вярнуліся ў сваю краіну іншым шляхам. Як цудоўна заўважыў Фултан Шын: вядома, яны так зрабілі; бо ніхто, хто прыходзіць да Хрыста, не вяртаецца тым жа шляхам, якім прыйшоў!
Bishop Robert Barron