Адзіная Царква гаворыць на ўсіх мовахПачалі гаворыць на ўсіх мовах. Богу спадабалася менавіта так паказаць прысутнасць Духа Святога, што кожны, хто Яго атрымаў, гаварыў на розных мовах. Мы павінны зразумець, умілаваныя браты, што гэта ёсць той самы Дух Святы, Які напаўняе нашы сэрцы любоўю Божай. Гэтая любоў Божая павінна была сабраць Царкву ва ўсім свеце. […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Успрыманне чалавекам несправядлівасці сведчыць пра Бога
Успрыманне чалавекам несправядлівасці сведчыць пра Бога Магчымы адказ на пытанне, чаму Бог дапускае зло – гэта сцвярджэнне, што Бога не існуе зусім, і тады адказ на наша пытанне адразу відавочны: Бог дапускае зло, таму што ніякага Бога, уласна, няма і перашкаджаць злу папросту няма каму. Усё проста і зразумела. Але тады незразумела іншае: калі Бога […]
Вера, паглыбленая Узнясеннем Госпада і ўмацаваная дарам Святога Духа
Гэта сапраўды вялікая сіла духа і яркае святло ў душах вернікаў, калі яны непахісна вераць у тое, чаго не бачылі цялесным зрокам, і накіроўваюць свае жаданні да таго, чаго нельга ўбачыць. Ці нарадзілася б такая любоў у нашых сэрцах і ці апраўдаўся б хто-небудзь праз веру, калі б наша збаўленне заключалася толькі ў тым, што […]
Папа Францішак заклікаў даверыць Багародзіцы прагненне міру Украіны і свету
Папа Францішак: даверым Багародзіцы прагненне міру Украіны і ўсяго свету Францішак заклікаў да салідарнасці з людзьмі, якія пакутуюць ад вайны, а таксама пажадаў вернікам заўсёды адчуваць прысутнасць Святога Духа ў сваіх сэрцах. “Учора мы адзначалі ўспамін Маці Божай Успамогі Хрысціянаў. У нашых малітвах асаблівым чынам даверым Ёй прагненне міру Украіны і ўсяго свету. Няхай Багародзіца навучыць […]
Піянерыя і камсамол: як Царква ставіцца да камуністычных арганізацый
Піянерыя і камсамол: як Царква ставіцца да такіх арганізацый, і ці можа католік у іх быць? Царква неаднаразова асуджала камунізм. Афіцыйнае канчатковае асуджэнне камунізму прагучала ў энцыкліцы Папы Пія XI Divini Redemptoris, апублікаванай 19 сакавіка 1937 года з падзагалоўкам “Аб бязбожным камунізме і аб хрысціянскай сацыяльнай дактрыне”. Папа напісаў гэтую энцыкліку таму, што пасля бальшавіцкай […]
Архібіскуп Ізміра Марцін Кметэк распавёў пра становішча хрысціян у Турцыі
Славенскі францысканец і архібіскуп Ізміра Марцін Кметэк распавёў Папскаму фонду «Дапамога Царкве ў бядзе» аб становішчы хрысціян у Турцыі, дзе перад Першай сусветнай вайной 30 працэнтаў насельніцтва складалі хрысціяне, сёння ж іх засталося не больш за 0,2 працэнта. Мансеньёр Кметэк раней нёс святарскае служэнне ў Ліване, а ў Турцыі ён жыве з 2001 года. У […]
Малітва аб атрыманні Божых ласкаў праз заступніцтва святога Папы Яна Паўла II
МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II+О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.+Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, даў нам жывы прыклад Ісуса […]
У Гомелі біскупы сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай
https://catholic.by/3/news/belarus/14623-u-gomeli-katalitskiya-i-pravaslaunyya-biskupy-razam-sustreli-kopii-tsudadzejnykh-abrazou-matsi-bozhaj-z-belaruskikh-sanktuaryyau У Гомелі каталіцкія і праваслаўныя біскупы разам сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў 14 і 15 мая ў Гомелі была арганізавана выстава копій цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў, якія перэгрынуюць па краіне.
Чаму Бог марудзіць з правасуддзем над злом
Чаму святы, праведны, справядлівы і любячы Бог так часта марудзіць, перш чым здзейсніць правасуддзе над злом вакол нас? Ён марудзіць не таму, што Яму ўсё роўна, як мы часта думаем, калі нам даводзіцца чакаць. Прычына таго, што мы ўспрымаем як прамаруджванне, прама процілеглая: Ён марудзіць як раз таму, што Яму не ўсё роўна. Ён марудзіць, […]
Верш пра святога Андрэя Баболю і яго служэнне на Піншчыне
Там, дзе Прыпяць-рака па пяску гонiць водыСярод багнаў i пушчаў палескiх,Там Баболя Сьвяты душам нёс асалоду,Жыў, вучыў веры Божай, нябескай.Зрокся панскiх дастаткаў, уцехi i славы,Неба тайнага клiку паслухаў;Пасьвяцiўся на службу за Божую справу,Ў сэрцы маючы Божага Духа.I вясковую, ўбогую, цёмную хатуПалюбiў з яе горам, нудою;З добрым словам, з пацехай сьпяшаўся да брата,Ўсiм атуху прыносiў з […]