Македонская Праваслаўная Царква — Архібіскупства Охрыдскае (МПЦ- АО) 16 кастрычніка 2022 г. абвясціла святым царкоўнага пісьменніка, ігумена манастыра св. Дзмітрыя Салунскага ў Лешках – Кірыла (Пейчыновіча). Ён жыў на мяжы 18-19 стагоддзяў і лічыцца адным з галоўных асветнікаў македонскага народа. Кананізацыю, якая адбылася ў саборы св. Кірыла і Мяфодзія ў Тэтаве на паўночным захадзе Паўночнай Македоніі, узначаліў Архіепіскап Охрыдскі і Македонскі, Мітрапаліт Скоп’е Стэфан.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ