У Барунах адзначылі 100-годдзе вяртання абраза Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У Барунах з удзелам біскупаў адзначылі юбілей 100-годдзя вяртання цудадзейнага абраза Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных

14–15 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат) з удзелам беларускіх іерархаў прайшлі юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя з часу вяртання сюды славутага ласкамі абраза Багародзіцы.