Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Каталіцкі храм у Ізміры будзе таксама выкарыстоўвацца праваслаўнымі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Турцыя: =Каталіцкі храм у Ізміры будзе таксама выкарыстоўвацца праваслаўнымі=-ІЗМІР, Пятніца, 14 красавіка 2023 г. –Праваслаўны Патрыярх Барталамей і генерал Ордэна францысканцаў айцец Масіма Фузарэлі падпісалі пагадненне, паводле якога каталіцкі касцёл Найсв. Дзевы Марыі ў Ізміры таксама будзе выкарыстоўвацца мясцовай праваслаўнай супольнасцю. Па словах Апостальскага вікарыя Стамбула, біскупа Масіміліяна Палінура, гэта «жэст братэрства» ў адносінах да […]

Хрыстос як крыніца ўваскрашэння, жыцця і надзеі на нябесную славу

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Хрыстос – крыніца ўваскрашэння і жыццяЗгадваючы шчасце набытага збаўлення, св. Павел усклікае: «Як праз Адама смерць прыйшла ў гэты свет, так праз Хрыста збаўленне было вернута свету» (пар. Рым 5, 12). І ў іншым месцы дадае: «Першы чалавек – з пылу, зямны, а другі Чалавек – з неба, нябесны» (пар. 1 Кар 15, 47). Пасля […]

Хрысту належала цярпець і ўвайсці ў сваю славу

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Хрысту належала так цярпець і ўвайсці ў сваю славуКалі Хрыстос паказаў праз свае словы і справы, што Ён праўдзівы Бог і Госпад сусвету, Ён сказаў сваім вучням, маючы намер ісці ў Ерусалім: «Мы ўзыходзім у Ерусалім, і Сын Чалавечы будзе выдадзены язычнікам, першасвятарам і кніжнікам на здзек, бічаванне і ўкрыжаванне» (пар. Мц 20, 18-19). Ісус […]

Святочнае віншаванне архімандрыта Сяргея Гаека на Пасху Хрыстову

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Святочнае віншаванне Святочнае віншаванне Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі архімадрыта Сяргея Гаека на Свята Пасхі Хрыстовай 2023 года.The post Святочнае віншаванне first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/svyatochnae-vinshavanne-2.html Святочнае віншаванне | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ Святочнае віншаванне Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі архімадрыта Сяргея Гаека на Свята Пасхі Хрыстовай […]

Песах як габрэйская Пасха і свята вызвалення ад рабства

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Ці ведаеце вы? – Песах (Пэйсах, Пасха, Вялікдзень) – асноўнае габрэйскае свята. Слова «Пасха» у перакладзе са старажытнагабрэйскай літаральна азначае «мінаваў, прайсці міма». Гэта было звязана з тым, што ў апошняй 10-ай кары над Егіптам не павінен быў пацярпець габрэйскі народ, які на той момант знаходзіўся ў егіпецкім рабстве. – У гэтую ноч анёл Гасподні […]

Сыходжанне Госпада ў адхлань і вызваленне Адама і Евы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сыходжанне Госпада ў адхланьШто здарылася? Сёння глыбокая ціша ахінула зямлю. Глыбокая ціша і пустэча. Глыбокая ціша, бо Валадар спіць. Зямля спалохалася і сціхла, таму што Бог заснуў у целе і абудзіў тых, хто адвеку спаў. Бог памёр у целе і ўзрушыў адхлань. Ён ідзе шукаць першага чалавека, быццам згубленую авечку; наведаць тых, хто сядзіць у […]

Белтэлерадыёкампанія пакажа велікодныя набажэнствы і цырымоніі з удзелам Папы Францішка

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/announcements/15782-paskha-na-tb-velikodny-efir-2023-na-belaruskim-telebachanni Пасха на ТБ: Велікодны эфір 2023 на беларускім тэлебачанні Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка .

Чытанне Апостала на Вялікі Чацвер пра Цела і Кроў Госпада

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чытаньне Апостала на Вялікі Чацвер«Браты, я ад Самога Госпада прыняў тое, што і вам перадаў, што Гасподзь Ісус у тую ноч, у якую прададзены быў, узяў хлеб і, падзякаваўшы, разламаў і сказаў: “прымеце, ежце, гэта ёсьць Цела Маё, за вас ламанае; гэта рабеце ў памяць пра Мяне”. Гэтак сама і чару пасьля вячэры, і сказаў: […]

Евангелле пра адрачэнне Пятра і перадачу Ісуса Понцію Пілату

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Тады плявалі Яму ў твар і тузалі Яго; а іншыя білі па шчоках. і казалі: скажы нам, Хрысьце, хто ўдарыў Цябе? А Пётр сядзеў звонку на дварэ. І падышла да яго адна служанка і сказала: і ты быў зь Ісусам Галілеянінам. Але ён адрокся перад усімі, сказаўшы: ня ведаю, што ты кажаш. А калі ён […]

Евангелле на Вялікі Чацвер: змова супраць Ісуса, памазанне мірам і здрада Юды

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Евангелле на Вялікі Чацвер«І сталася: калі прамовіў Ісус усе словы гэтыя, дык сказаў вучням Сваім: вы ведаеце, што праз два дні Пасха будзе, і Сын Чалавечы выданы будзе на крыжаваньне. Тады сабраліся першасьвятары і кніжнікі і старэйшыны народу ў двор першасьвятара, якога звалі Каяфа, і дамовіліся ўзяць Ісуса хітрасьцю і забіць; але казалі: толькі ня […]