25 ліпеня адбылася Боская Літургія беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Аўстрыі, у якой удзельнічалі…

25 ліпеня адбылася Боская Літургія беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Аўстрыі, у якой удзельнічалі больш за пятнаццаць чалавек у вельмі ўтульнай царкве Арндорфа.

Вернікі выказваюць падзяку ўсім, хто далучыўся і дапамагаў усё здзейсніць, усім беларусам, хто быў існа і сэрцам разам, украінскім сябрам, хто зразумеў важлівась і адметнасць гэтай падзеі, хто быў разам ад пачатку, царкоўнай суполцы Марыя Зааль, пастару Ёзафу-Клаусу Донка, які падказаў першыя крокі і дазволіў служыць у царкве свайго прыходу, царкоўнай памагатай Інгрыд Клоггер, Херману Ёрдану, які адчыніў і прыгатаваў царкву. Асобная падзяка а. Андрэю Буйнічу і яго сям’і, які больш за год суправаджае вернікаў і здзейсніў першую літургію з адкрытым сэрцам, адданасцю і шчырасцю.

Дзякуем Архімандрыту Сяргею Гаеку за падтрымку і словы настаўлення!

Дзякуем вікарыю Каталіцкіх Цэркваў візантыйскага абраду ў Аўстрыі а. Юрыю Коласа, а. Віталію Мікіціну і а. Раману Влашыну.

І дзякуем Богу за тыя магчымасці, якія ў нас ёсць!