Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…

11 лютага – памяць святамучаніка УласаСвятамучанік Улас, біскуп Севастыйскі, вядомы сваім праведным …

*

11 лютага – памяць святамучаніка Уласа

Святамучанік Улас, біскуп Севастыйскі, вядомы сваім праведным пабожным жыццём. Ён быў адзінадушна абраны жыхарамі і высвечаны на біскупа горада Севастыі. Было гэта ў праўленне рымскіх імператараў Дыяклетыяна (284 – 305) і Лікінія (307 – 324) – жорсткіх ганіцеляў хрысціян. Святому Уласу даводзілася ўмацоўваць сваіх вернікаў, наведваць зняволеных, падтрымліваць пакутнікаў.

Многія хаваліся ад праследавальнікаў у пустэльных і адасобленых месцах. Уласу таксама давялося пайсці на гару Аргеос, дзе ён жыў у пячоры. Да яго прыходзілі дзікія звяры і ціха чакалі, пакуль святы скончыць малітву і блаславіць іх; хворых жывёлаў свяціцель аздараўляў, ускладаючы на іх рукі. Прыстанішча святога было раскрыта слугамі правіцеля Агрыкалая, якія прыбылі для адлову звяроў, якіх спускалі на мучанікаў-хрысціян. Слугі данеслі гаспадару, што на гары хаваюцца хрысціяне, і ён загадаў схапіць іх. Аднак пасланыя знайшлі толькі севастыйского біскупа. Услаўляючы Бога, Які заклікаў яго на подзвіг, святы Улас рушыў услед за ваярамі.

Па дарозе святы аздараўляў хворых і здзяйсняў цуды. Так, бедная ўдава паскардзілася яму на сваю бяду: воўк пацягнуў адзіную яе ўласнасць – парася. Біскуп усміхнуўся і сказаў ёй: “Не плач, тваё парася будзе табе вернута…” І, сапраўды, на агульнае здзіўленне, воўк прыбег назад і прынёс здабычу цэлай.

Агрыкалай, сустрэўшы біскупа ліслівымі словамі, назваў яго Сябрам багоў. Святы адказаў на прывітанне, але язычніцкіх багоў назваў дэманамі. Тады яго падвергнулі жорсткаму збіццю і адвялі ў вязніцу.

На другі дзень святога зноў падверглі катаванням. Калі ж яго вялі назад у цямніцу, сем жанчын ішлі ззаду і збіралі кроплі крыві. Іх схапілі і спрабавалі прымусіць пакланіцца ідалам. Жанчыны прытворна пагадзіліся на гэта, сказаўшы, што зробяць перад гэтым ачышчэнне ў водах возера. Яны ўзялі ідалаў і ўтапілі іх у самым глыбокім месцы, пасля чаго хрысціянак сталі жорстка катаваць. Святыя мужна пераносілі пакуты, умацаваныя ласкай Божай, целы іх пераўтварыліся, сталі белымі, як снег. У адной з жанчын было два юных сыны, якія прасілі маці, каб яна дапамагла ім дасягнуць Валадарства Нябеснага і даручыла іх апецы біскупа Уласа. Сямі святым жанчынам адсеклі галовы.

Святы Улас зноў быў прыведзены да Агрыкалаю і зноў непахісна вызнаў веру ў Хрыста. Правіцель загадаў кінуць мучаніка ў возера. Святы, падышоўшы да вады, асяніў яе знакам крыжа і пайшоў, як па сушы. Звярнуўшыся да стаяўшых на беразе язычнікаў, свяціцель прапанаваў ім ісці да яго, заклікаўшы на дапамогу сваіх багоў. На гэта адважыліся 68 прыбліжаных правіцеля, і ўсе, увайшоўшы ў ваду, адразу ж патанулі. Святы ж, падпарадкоўваючыся загаду з’яўленага яму анёла, вярнуўся на бераг.

Агрыкалай быў у лютасці ад таго, што страціў лепшых слугаў, і загадаў абезгаловіць святога Уласа, а з ім і двух даручаных яго апецы юнакоў, сыноў мучаніцы. Перад смерцю святамучанік маліўся за ўвесь свет, а асабліва за тых, хто будзе шанаваць яго памяць. Гэта адбылося каля 316 года. Мо