Навіны
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
7 Чижей № 173Менск— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— Святлана Ціханоўская адказала на вострыя пы…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…

 дкласці ўсе свае страхі і тэрміновыя справы ў бок, каб звярнуць на кагосьці ўвагу, падараваць усмеш…

*

дкласці ўсе свае страхі і тэрміновыя справы ў бок, каб звярнуць на кагосьці ўвагу, падараваць усмешку, сказаць спагаднае слова і выслухаць сярод агульнай абыякавасці” (Fratelli tutti, 224), – нагадаў ён.

Святы Айцец звярнуў увагу таксама на важнасць асабістай малітвы. “Перажыць Вялікі пост з надзеяй – значыць адчуць, што ў Ісусе Хрысце мы з’яўляемся сведкамі новага часу, у якім Бог абнаўляе ўсё”, – напісаў Пантыфік.

Папа падкрэсліў, што міласэрная любоў радуецца, калі бачыць, як узрастае іншы. “Таму яна пакутуе, калі іншы чалавек прабывае ў нястачы: адзінокі, хворы, бяздомны, пагарджаны, патрабуючы. Любоў – гэта імпульс сэрца, які дазваляе выйсці за свае межы, ствараючы повязь падтрымкі і адзінства”.

“Пачаўшы з “сацыяльнай любові”, можна ісці ў кірунку цывілізацыі любові, да якой мы ўсе можам адчуваць сябе пакліканымі. Любоў з яе ўніверсальным дынамізмам здольная будаваць новы свет, бо не з’яўляецца адным толькі пачуццём, але найлепшым сродкам для выяўлення эфектыўных шляхоў развіцця для ўсіх” (Fratelli tutti, 183), – нагадаў ён.

Пантыфік падкрэсліў, што любоў – гэта дар, які напаўняе сэнсам наша жыццё і дзякуючы якому мы лічым патрабуючага членам нашай сям’і сябрам, братам. Нават самае малое, падоранае іншым з любоўю, не вычэрпваецца ніколі, але становіцца крыніцай жыцця і шчасця. “Так адбываецца з нашай малой ці вялікай міласцінай, якую даем з радасцю і прастатой”.

Святы Айцец заўважыў, што перажыць Вялікі пост у духу міласэрнай любові – значыць клапаціцца пра людзей пакутуючых, пакінутых і ўстрывожаных па прычыне пандэміі. Ён заклікаў падтрымліваць іх словамі надзеі, дапамагаць адчуць, што Бог любіць іх як сваіх дзяцей.

Францішак завяршыў пасланне малітвай да Маці Збавіцеля, каб падтрымлівала вернікаў сваёй клапатлівай прысутнасцю, а таксама прасіла Уваскрослага Госпада, каб Ён сваім блаславеннем “суправаджаў нас на шляху да пасхальнага святла”.