Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…

 Сёння, у суботу перад Сырапуснай нядзеляй, Святая Царква, каб даць прыклад і заахвоціць нас да пост…

*

Сёння, у суботу перад Сырапуснай нядзеляй, Святая Царква, каб даць прыклад і заахвоціць нас да посту і пакаяння, успамінае ўсіх святых мужчын і жанчын, якія жылі ў малітве, посце і пакаянні са старажытных часоў. Гаворка ідзе пра тых, хто на працягу стагоддзяў пражыў жыццём посту і пакаяння ці то ў манастырах, ці то на пустыні ў самотнасці.

Прыйдзіце, верныя, уславім грамаду святых айцоў, Антонія Вялікага, светлага Яўтымія, і з імі ўсіх іншых духоўных грамадзян новага раю. Усклікнем: “Вось дрэвы, якія насадзіў Бог наш; яны прарасцілі плады жыцця вечнага, прынеслі іх Хрысту і кормяць душы нашы”. Дык будзем прасіць іх: “Баганосныя блаславёныя айцы, маліцеся за збаўленне наша”.

Хто з тых, што нарадзіліся на зямлі, зможа расказаць вашы цудоўныя жыцці, сусветныя айцы? Які язык здольны ўславіць вашыя духоўныя подзвігі, практыкаванні ў дабрадзейнасцях, умярцьвленне цела, змаганне з пажаданнямі ў нядрэмнасці, у малітвах, у слёзах? Вы на свеце жылі, быццам анёлы, перамогшы бесаўскія сілы, чынячы цудоўныя і вялікія знакі. Дык маліцеся цяпер за нас, блаславёныя, каб нам атрымаць вечную радасць.

Ачысцім, браты, ад усякай брыдоты нашыя целы і душы, запалім свечы душаў нашых полымем любові да ўбогіх, і не будзем больш абмаўляць адзін аднаго: бо вось настаў час, калі Жаніх прыходзіць даць кожнаму паводле ўчынкаў яго. Дык увойдзем разам з мудрымі дзевамі да Хрыста, і ўсклікнем, як некалі разбойнік: “Успомні нас, Госпадзе, калі прыйдзеш у валадарства Тваё”.