Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

Слова «мошчы» ў нас відавочна асацыюецца са святымі. І гэта правільна. Аднак не трэба забываць, што …

*

Слова «мошчы» ў нас відавочна асацыюецца са святымі. І гэта правільна. Аднак не трэба забываць, што на кожным пахаванні мы ўшаноўваем цела памерлага хрысціяніна праз каджэнне, цалаванне, спяванне, і ў гэтым пахавальным абрадзе хаваецца вельмі глыбокая хрысціянская думка, што цела памерлага хрысціяніна асаблівае, асвячанае, бо хрысціянін носіць у сабе Божую ласку – ласку хросту.

Такім чынам, мошчы (у першую чаргу) — гэта цела хрысціяніна. Але, вядома, Царква асабліва шануе цела святога – чалавека, які пры жыцці праславіўся подзвігам і адышоў да Бога.

Ушаноўваючы мошчы, Царква падкрэслівае не саму матэрыю, а Божую ласку, якая аб’явілася свету праз пэўную матэрыю, пэўнае цела.

Калі праведнік жыве з Богам, прымае Яго ласку, напаўняецца ёю, тады гэтая ласка праймае не толькі яго душу, але і цела. Такім чынам, ушаноўваючы мошчы святога, Царква падкрэслівае, што Божая ласка не абмяжоўваецца толькі духоўнай сферай чалавека, але праяўляецца і ў матэрыі.

Слова «мошчы» паходзіць са стараславянскай і літаральна азначае моц, сіла — гэта значыць выражае тую Божую сілу, моц, якая адкрылася свету ў слабым чалавеку.

Ужо з першых стагоддзяў мы бачым, што хрысціяне асаблівым чынам ставіліся да цел мучанікаў, у прыватнасці, хрысціяне служылі Найсвятую Эўхарыстыю на месцах іх пахавання. Дагэтуль мы маем такое ў богаслужэбнай практыцы Царквы, таму што кожная Боская Літургія адпраўляецца на антымінсе (гэта тканіна, якую святар разгортвае на прастоле і ставіць на ёй Святыя Дары. У ёй, як і ў самім прастоле, змешчаны часціцы мошчаў — і гэтым падкрэсліваецца сувязь зямнога літургічнага дзейства з нябесным).

У царкоўным календары шмат дат, прысвечаных перанясенню або адшуканню мошчаў святых. Гэта звязана з вялікай колькасцю сведчанняў аб цудоўным аздараўленні людзей праз малітву да пэўнага святога. Гэтыя цуды адбываліся калісьці і адбываюцца дагэтуль. Трэба толькі памятаць, што гэтыя аздараўленні — гэтыя цудоўныя праяўленні Божага дзеяння, Божай ласкі здзяйсняюцца праз пасрэдніцтва пэўнага святога, але нельга лічыць, што аздараўляе гэты святы — гэта Бог дзейнічае праз яго жыццё і малітвы.

Ушаноўваючы мошчы святых, Царква такім чынам падкрэслівае дзеянне Божай ласкі таксама ў матэрыі, у целе святога. Акрамя таго, такім чынам Царква пацвярджае веру ва ўваскрасенне целаў і веру ў тое, што Бог можа аздараўляць нашыя целы.

Максім Тымо