Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

15 лютага – успамін блаславёнага Міхала СапоцькіМіхал Сапоцька нарадзіўся 1 лістапада 1888 г. у Юшэў…

*

15 лютага – успамін блаславёнага Міхала Сапоцькі

Міхал Сапоцька нарадзіўся 1 лістапада 1888 г. у Юшэўшчыне, якую называлі Навасадамі, у Ашмянскім павеце (цяпер Валожынскі раён). Ён стаў трэцім, наймалодшым дзіцём Вінцэнта Сапоцькі і Эміліі Паўловіч. Нягледзячы на цяжкія бытавыя ўмовы, бацькі паклапаціліся пра пачатковую адукацыю сына.

Да святарства Міхал Сапоцька рыхтаваўся ў семінарыі ў Вільні і 15 чэрвеня 1914 г. прыняў святарскае пасвячэнне. Адразу ж пасля святарскага пасвячэння ён быў скіраваны вікарыем у парафію ў Таборышкі паблізу Ашмянаў.

З 1918 г. стаў капеланам у Польскім войску ў Варшаве. Скончыў тэалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта і атрымаў тытул доктара.

У 1927 г. Віленскі архібіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі даверыў яму адказную функцыю духоўнага айца ў Віленскай духоўнай семінарыі. Тады ж стаў таксама выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта. Але перш за ўсё ў Вільні ён выконваў абавязкі рэктара касцёла Арханёла Міхала.

Адной з пераломных датаў стаў 1933 г. У гэтым годзе ў Вільні, будучы спаведніком сясцёр, сустрэў с. Фаўстыну Кавальскую, якая атрымала ад Бога складанае заданне — аб’яўляць свету Божую міласэрнасць, няспынную любоў Бога да чалавека, асабліва да людзей няшчасных, бедных, прыгнечаных.

Па рэкамендацыі свайго духоўнага кіраўніка с. Фаўстына запісала ў “Дзённіку” рэлігійныя перажыванні, звязаныя з культам Божай Міласэрнасці. Ксёндз Міхал Сапоцька ўважліва сачыў за аб’яўленнямі Ісуса Міласэрнага, падыходзіў да іх вельмі крытычна, ставіў суровыя патрабаванні пенітэнтцы, даследаваў яе святасць, паслухмянасць, рэкамендаваў праверыць яе фізічнае і псіхічнае здароўе.

Адначасова кс. Сапоцька даследаваў таямніцу Божай Міласэрнасці згодна са Святым Пісаннем і Традыцыяй. Памалу ён пачаў пераконвацца ў сапраўднасці аб’яўленняў с. Фаўстыны, знайшоўшы іх пацвярджэнне ў вучэнні Царквы. Адначасова ён вельмі сур’ёзна аднёсся да сваёй пенітэнткі, хацеў дапамагчы асобе, якую ніхто не хацеў зразумець.

У 1936 г. у Вільні ён выдаў працу пад назвай «Божая міласэрнасць», а праз год — кнігу «Ідэя Божай міласэрнасці ў літургіі». У 1937 г. падчас марыялагічнага кангрэса ў Вільні кс. Міхал пераконваў тэолагаў у неабходнасці таго, каб свята Божай міласэрнасці стала асаблівым святам. 26 лістапада 1938 г., ужо пасля смерці с. Фаўстыны, кс. Міхал Сапоцька ўручыў біскупам на Канферэнцыі біскупаў у Чанстахове падрабязны мемарыял, дзе прыводзіў тэалагічныя доказы неабходнасці ўстанаўлення свята Божай міласэрнасці.

У 1947 г. Сапоцька прыбыў у Беласток, дзе правёў рэшту жыцця – да 1975 г. Тут да выхаду на пенсію ў 1962 г. ён выкладаў у архідыяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай семінарыі. У Беластоку вёў інтэнсіўную акцыю цвярозасці, арганізаваў шэраг месячных і гадавых катэхетычных курсаў для законных сясцёр і свецкіх, чытаў адкрытыя лекцыі.

15 лютага 1975 г. ён памёр у Беластоку у апініі святасці, там жа спачываюць яго мошчы. Быў далучаны да ліку блаславёных 28 верасня 2008 г. Урачыстая беатыфікацыя адбылася на плошчы каля касцё