9 траўня 2024 – УЗНЯСЕННЕ ГОСПАДА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА
Дух богаслужэнняў гэтага свята ў цэлым бадзёры і радасны. Святая Царква цешыцца славай Хрыста-Богачалавека, што сеў праваруч Айца. Ён узнёсся на Неба, каб спаслаць нам Суцяшальніка, Святога Духа.
Узьнёсься Ты ў славе, Хрысьце Божа наш,
узрадаваўшы вучняў Тваіх абяцаньнем Сьвятога Духа,
і ўмацаваўшы іх Тваім блаславеньнем,
бо Ты – Сын Божы, Збавіцель сьвету.