Навіны
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
7 Чижей № 173Менск— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— Святлана Ціханоўская адказала на вострыя пы…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…

Вучэнне АйцоўАдзін толькі Пётр быў абраны з усяго свету, каб стаць на чале ўсіх пакліканых народаў,…

*

Вучэнне Айцоў

Адзін толькі Пётр быў абраны з усяго свету, каб стаць на чале ўсіх пакліканых народаў, усіх Апосталаў і Айцоў Царквы. Хоць сярод народу Божага шмат святароў і шмат пастыраў, аднак усімі імі, уласна кажучы, кіруе св. Пётр пад найвышэйшай уладаю Хрыста. Умілаваныя, Бог паводле сваё велічы даў гэтаму мужу вялікі і цудоўны ўдзел у сваёй уладзе. І менавіта праз св. Пятра Бог адорвае іншых кіраўнікоў Царквы ўдзелам у гэтай уладзе.

Калі Госпад спытаўся ва ўсіх Апосталаў, што людзі мяркуюць пра Яго, усе адказваюць аднолькава, паўтараючы неразумныя чалавечыя здагадкі наконт Яго. А калі ў Апосталаў запыталіся пра іх меркаванне, першым вызнае Госпада той, хто меў першынство ў апостальскай годнасці.

Св. Пётр сказаў: «Ты – Хрыстос, Сын Бога Жывога». Ісус адказаў: «Шчаслівы ты, Сымоне, сыне Ёны, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, Які ў нябёсах» (Мц 16, 16-17). Гэта значыць, ты шчаслівы таму, што не падманула цябе людское меркаванне, але Айцец Мой адкрыў гэта, а нябеснае натхненне падказала. Не цела і кроў указалі Мяне табе, але той, Чыім адзінародным Сынам Я ёсць.

Ісус працягвае: «I Я кажу табе». Гэта значыць, як Айцец паказаў табе Маю веліч, так і Я зраблю вядомай тваю годнасць, бо «ты – Пётр (скала)». Гэта значыць, што хоць, насамрэч, Я непарушная скала, Я «вуглавы камень, які яднае адно і другое» (пар. Эф 2, 14. 20), Я падмурак, апроч якога ніхто не можа закласці іншага, аднак ты таксама скала, бо Мая сіла ўмацоўвае цябе, каб тое, што належыць Мне праз уладу, перадалося і табе праз удзел ува Мне.

«І на гэтай скале Я пабудую Царкву Маю, і брамы пякельныя не перамогуць яе» (Мц 16, 18). Гэта значыць, на гэтай цвярдыні ўзнясу вечную святыню, і небасяжная вышыня Маёй Царквы будзе абапірацца на гэтай непарушнай веры.

Гэтага вызнання не стрымаюць брамы пекла, не звяжуць путы смерці, бо гэтыя словы – словы жыцця, якія ўздымаюць у неба тых, хто вызнае Бога, і скідаюць у пекла тых, хто яго адмаўляе.

Таму Ісус кажа шчасліваму Пятру: «Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе» (Мц 16, 19).

Сапраўды, права на гэтую ўладу перайшло таксама на іншых Апосталаў, а пастанова, заключаная ў гэтых словах, датычыць усіх кіраўнікоў Царквы. Аднак не дарма было даручана аднаму тое, што датычыць усіх. Гэтай уладай асаблівым чынам надзелены св. Пётр, таму што Пётр перавышае сваёй годнасцю ўсіх кіраўнікоў Царквы.

св. Лявон Вялікі