Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…

Калі любоў сапраўды пераадольвае страх, і ён пасля ператвараецца ў любоў, тады аказваецца, што збаўл…

*

Калі любоў сапраўды пераадольвае страх, і ён пасля ператвараецца ў любоў, тады аказваецца, што збаўленне заключаецца менавіта ў адзінстве. Збаўленне, насамрэч, у тым, каб усе адчувалі сябе з’яднанымі ў любові з адзіным і сапраўдным добром пры дапамозе той дасканаласці, якая ўласціва слыннай галубцы з кнігі Песні песняў. Святое Пісанне кажа: «Адна мая галубка, дасканалая мая. Яна адна для сваёй маці, выбраная для той, што нарадзіла яе» (Пп 6, 9).

Усё гэта Госпад яшчэ больш выразна паказвае ў Евангеллі. Ісус бласлаўляе сваіх вучняў, надзяляе іх паўнатой улады і дае ім усе свае даброты. Трэба таксама згадаць святыя словы, якімі звяртаецца да Айца. Але сярод усіх слоў, якія кажа, і сярод ласкаў, якія ўдзяляе, ёсць адно найважнейшае, што як бы падсумоўвае сказанае. Гэта словы, якімі Хрыстос павучае сваіх вучняў заўсёды трываць у еднасці пры вырашэнні пытанняў і ў ацэнцы дабра, якое неабходна зрабіць; мець адно сэрца і адну душу і разглядаць гэтую еднасць як адзінае дабро; злучацца ў еднасці Духа і повязі спакою, утвараць адно цела і аднаго духа; разам адказваць на адно пакліканне і быць натхнёнымі адной надзеяй.

Аднак лепш будзе спаслацца на Божыя словы самога Евангелля: «Каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне» (Ян 17, 21).

У гэтай еднасці заключаецца сапраўдная слава. Ніхто не можа аспрэчыць, што Дух Святы называўся «славай». Так, Пан кажа: «Славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім» (Ян 17, 22). І Ён сапраўды даў вучням тую ж славу, калі сказаў ім: «Прыміце Духа Святога».

Апрануўшыся ў чалавечую прыроду, Ісус прыняў тую славу, якую меў заўсёды, нават да стварэння свету. Дзякуючы Духу Святому яна была ўслаўленая, а ўсё, што звязана з гэтай славай, здзяйсняецца праз удзел Духа Святога. Пачаткам гэтай славы сталі Апосталы.

З гэтай прычыны Хрыстос кажа: «Славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб яны былі адно, як і Мы адно. Я ў іх, а Ты ўва Мне. Каб былі з’яднаныя ў адно» (Ян 17, 22-23). Таму той, хто з дзіцяці вырас у мужа дасканалага, дасягнуўшы поўнай сталасці ў Хрысце, апынаецца ў такім асаблівым стане, які можа разумець толькі розум, асветлены верай. Нарэшце, ён становіцца здольным прыняць славу Духа Святога дзякуючы беззаганнаму жыццю і чыстасці. Такім чынам, гэта і ёсць тая дасканалая галубка, на якую пазірае малады, кажучы: «Адзіная галубка мая, дасканалая мая».

Св. Рыгор Ніскі