Навіны
*
З невялікім спазненнем, але вялікай павагай нагадваем беларусам. 20 верасня Дзень нараджэння шляхетн…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 18частка 3″Рука Воскара”Каля 18 гадзін вечара пачыналі чысьціць с…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 18частка 2″Рука Воскара”Спусціўшыся па першаму лесвічнаму маршу, …
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 18частка 1″Рука Воскара”Сапог у нас працаваў амаль кожны дзень. М…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …

4 сакавіка – памяць сьв. Герасіма Ярданскага Сьвяты Герасім нарадзіўся ў Лікіі (Малая Азія), але з м…

*

4 сакавіка – памяць сьв. Герасіма Ярданскага

Сьвяты Герасім нарадзіўся ў Лікіі (Малая Азія), але з маладосьці вёў аскетычнае жыцьцё спачатку ў Егіпецкай пустэлі, пазьней над Ярданам, дзе заснаваў манастыр.

У час Вялікага посту разам з братамі пакідаў манастыр і на працягу пяці дзён жыў на пустэлі. У суботу і нядзелю ж яны зьбіраліся ў сьвятыні, каб удзельнічаць у Літургіі і прыняць Сьвятое Прычасьце. У гэтыя дні яны елі гарачую ежу, у астатнія ж – толькі хлеб і ваду.

Аднойчы сьв. Герасім сустрэў у пустэлі льва, якому ў лапу трапіла калючка. Ён яе выняў, а лапу перавязаў. З таго часу леў хадзіў сьледам за Герасімам, служачы яму, як хатняя жывёла.

Памёр Герасім Ярданскі 5 сакавіка 475 г.