Навіны
*
З невялікім спазненнем, але вялікай павагай нагадваем беларусам. 20 верасня Дзень нараджэння шляхетн…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 18частка 3″Рука Воскара”Каля 18 гадзін вечара пачыналі чысьціць с…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 18частка 2″Рука Воскара”Спусціўшыся па першаму лесвічнаму маршу, …
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 18частка 1″Рука Воскара”Сапог у нас працаваў амаль кожны дзень. М…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …

 Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постВось нашчадкі сыноў Ноя, паводле іх сваяцтва і паводл…

*

Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі пост

Вось нашчадкі сыноў Ноя, паводле іх сваяцтва і паводле народу. Ад іх распаўсюдзіліся народы на зямлі пасьля патопу. Жыхары ўсёй зямлі мелі адну мову, гэта значыць (ужывалі) тыя самыя словы. А калі ішлі на ўсход, прыйшлі на раўніну Сэннар і там пасяліліся. І сказалі адзін аднаму: “Хадзем, зробім цэглу і выпалім яе ў агні”.

А калі ўжо мелі цэглу замест каменя і смалу замест вапна, сказалі: “Збудуем сабе горад і вежу, верх якое будзе даставаць да неба, і зробім сабе імя перад тым, як нам разысьціся па зямлі”. А Госпад зышоў з неба, каб паглядзець на горад і вежу, якую будавалі (людзі), і сказаў: “Усе яны – адзін народ і маюць адну мову, і таму пачалі будаваць. У будучыні нічога ня будзе немагчымым для іх, што б не захацелі зрабіць. Дык, зышоўшы, памяшаем ім языкі, каб не разумелі адзін аднаго!”

Так Госпад параскідаў іх адтуль па ўсёй зямлі, і яны ня скончылі гораду і вежы. Дзеля гэтага назвалі горад Бабэль (памяшаньне), бо там Госпад зьмяшаў мову жыхароў зямлі, і адтуль расьсеяў іх па ўсім сьвеце. (10:32–11:9)