Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Паслухаем, што словы Госпада кажуць пра дзеянне Духа ў нас: «Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяп…

*

Паслухаем, што словы Госпада кажуць пра дзеянне Духа ў нас: «Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці» (Ян 16, 12). «Лепш для вас, каб Я адышоў. А калі адыду, пашлю да вас Суцяшыцеля» (пар. Ян 16, 7).

І ў іншым месцы: «Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшыцеля, каб быў з вамі навекі, Духа праўды» (Ян 14, 16-17). «Ён навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам тое, што пачуе, і будучыню абвесціць вам. Ён уславіць Мяне, бо ад Майго возьме» (пар. Ян 16, 13-14).

У гэтых словах сказана шмат для разумення намераў таго, хто спаслаў нам гэты дар, а таксама сутнасці і стану гэтага дару. З-за нашай абмежаванасці мы не можам зразумець Айца і Сына, але дар Духа Святога ўсталёўвае паміж намі і Богам пэўную дамову і гэтак асвятляе цяжкасці нашай веры адносна таямніцы Божага ўцелаўлення.

Таму мы прымаем Духа Святога, каб пазнаць Бога. Параўнаем гэта з пачуццямі чалавечага цела, якія становяцца бескарыснымі, калі няма адпаведнага стымулу. Напрыклад, ад вачэй няма ніякай карысці, калі няма святла ці мінуў дзень; няма карысці ад слыху, калі да вушэй не даходзіць ніякі голас ці шум; непатрэбным становіцца нюх, калі не адчувае ніякага паху. І гэта адбываецца не з віны прыроды, а з-за адсутнасці стымулу. Падобным чынам і розум чалавека, хоць мае здольнасць пазнаць Бога, аднак не мае святла пазнання, пакуль не прыме праз веру дар Духа Святога.

Такім чынам, дар, які ёсць у Хрысце, адзін і цалкам адкрыты для ўсіх. Хоць ён не перастае быць усюдыісным, удзяляецца ў такой ступені, у якой хтосьці хоча яго атрымаць, і застаецца ў такой ступені, у якой хтосьці жадае яго заслужыць. Ён з намі да самага канца вякоў, гэта суцяшэнне нашай надзеі. Яго дзеянне – гэта задатак таго, чаго мы чакаем, а сам Ён – святло для нашых розумаў і ўпрыгожанне нашых душ.

Св. Гілярый