Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…

Сапраўды блаславёнае сэрца Найсвяцейшай Дзевы! Дзякуючы прабыванню Духа Святога і яго натхненням Яна…

*

Сапраўды блаславёнае сэрца Найсвяцейшай Дзевы! Дзякуючы прабыванню Духа Святога і яго натхненням Яна была заўсёды ва ўсім паслухмяная волі Божага Слова. Не кіравалася ўласным адчуваннем і меркаваннем, але ў знешнім служэнні выконвала тое, што ўнутры наказвала Яе веры Мудрасць. Належала, каб Божая Мудрасць, якая пабудавала Царкву як жыллё для сябе, выкарыстала Найсвяцейшую Дзеву як прыклад захавання закону, чыстасці сэрца, пакоры і духоўнага прысвячэння.

Таму наследуй Яе, хрысціянін! Увайдзі ў святыню свайго сэрца, каб духоўна ачысціцца і вылечыцца ад хваробы грахоў. Менавіта там Бог глядзіць на матывы нашых чынаў больш, чым на самыя чыны. Таму, калі ў сузіранні і ў давярэнні сябе Богу мы накіроўваем сваю душу да Яго, або калі імкнемся да дасканаласці праз узрастанне дабрадзейнасцяў і выкананне добрых учынкаў дзеля бліжніх, усё выконваем так, каб адзіным матывам была любоў да Хрыста. Менавіта гэта і ёсць тая прыемная Богу духоўная ахвяра ачышчэння, якая прыносіцца не ў святыні, учыненай чалавечай рукой, але ў святыні сэрца, куды Хрыстос уваходзіць з упадабаннем.

Св. Лаўрэнці Юстыніян