Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

«Будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі». Мы просім не аб тым, каб Бог мог чыніць тое, што хоча, …

*

«Будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі». Мы просім не аб тым, каб Бог мог чыніць тое, што хоча, але каб мы маглі тое, чаго хоча Бог. Бо хто зможа перашкодзіць Богу здзейсніць тое, чаго Ён хоча? Аднак паколькі сатана перашкаджае нам быць паслухмянымі Богу ў думках і ўчынках, таму мы просім і молім, каб споўнілася ў нас Божая воля. Каб гэта сталася, нам патрэбна Божая воля, гэта значыць Божая дапамога і апека. Ніхто ўласнымі сіламі не з’яўляецца дастакова моцным, бо толькі Божая ласка і міласэрнасць робяць чалавека бяспечным. Ды і сам Госпад, указваючы на слабасць прынятай Ім чалавечай прыроды, кажа: «Ойча Мой, калі гэта магчыма, няхай абміне гэтая чаша Мяне». Даючы прыклад вучням, каб яны спаўнялі не сваю, але Божую волю, дадаў: «Аднак, не як Я хачу, але як Ты» (Мц 26, 39).

Божай воляй з’яўляецца тое, што споўніў Хрыстос і чаму Ён навучаў: пакора ў паводзінах, сталасць у веры, стрыманасць у словах, справядлівасць у дзейнасці, міласэрнасць ва ўчынках, лад у звычаях; воля Божая ў тым, каб быць няздольнымі крыўдзіць, але здольнымі прабачаць крыўды, захоўваць мір з братамі, любіць Бога ўсім сэрцам, любіць Яго таму, што Ён Айцец, баяцца Яго, бо Ён Бог, не ставіць нічога вышэй за Хрыста, бо і Ён нічога не ставіў вышэй за нас. Воля Божая ў тым, каб няспынна трываць у Яго любові, з надзеяй і адвагай стаяць пад крыжам; калі прыйдзецца змагацца ў Яго імя і за Яго гонар, быць цвёрдымі ў словах вызнання веры, падчас мучэнняў мець надзею, якая падтрымлівае ў барацьбе, у хвіліну смерці − цярплівасць, за якую атрымліваем узнагароду. Менавіта гэта азначае жаданне быць суспадкаемцам Хрыста, гэта азначае захаванне Божых запаведзяў, гэта азначае выкананне волі Айца.

Св. Кіпрыян Карфагенскі