Жанчына, што была раней блудніцаю, сталася імгненна цнатліваю і ўзьненавідзела свае бессаромныя ўчынкі і слодычы цялесныя, калі прыгадала вялікі сорам і мукі, на якія будуць асуджаныя блудніцы і грэшнікі, сярод якіх я першы. Хоць баюся суду, але, як бяздумны, не пакідаю благіх шляхоў маіх. А жанчына грэшніца збаялася, сьпешна прыйшла да Збавіцеля і ўсклікнула: “Добры Чалавекалюбча, ад бруду ўчынкаў маіх ачысьці мяне!”