Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

Што азначае спадзявацца на Бога?Дабрадзейнасць надзеі — гэта ўпэўненасць і пацверджанне ўсяго таго, …

*

Што азначае спадзявацца на Бога?

Дабрадзейнасць надзеі — гэта ўпэўненасць і пацверджанне ўсяго таго, што заснавана на веры і выконваецца ў любові. Надзея — як звяно, якое злучае пачатак (веру) і завяршэнне (любоў) дабрадзейнага жыцця. Надзея з’яўляецца рухаючай сілай поўнага спаўнення чалавека ў Богу.

Надзея — гэта сіла хрысціянскага жыцця, дзякуючы якой мы прагнем і чакаем ад Бога вечнага жыцця, пакладаючыся на Божую любоў, збаўчую справу Хрыста і ласку Святога Духа. Надзея вядзе да паўнаты жыцця ў Богу: “Вялікая сіла надзеі на Бога. Яна – непрыступная агароджа, непераможная сцяна, адзіная дапамога, ціхая прыстань, непарушная крэпасць, непераможная зброя, непераадольная сіла, што пракладвае сабе шлях праз непраходныя месцы. Ёю бяззбройныя перамагалі ўзброеных” (св. Ян Златавусны).

Спадзявацца на Бога азначае пакласціся на Яго дабрыню і міласэрнасць у перакананні, што Ён выканае Свае абяцанні. Цалкам спадзявацца на Бога значыць аддаць Яму ўсе нашыя турботы, цяжкасці, слабасці, каб Ён нас ацаліў. Аддаць Богу ўсё наша жыццё.

“Надзея пэўная, таму што яна грунтуецца на сведчанні Бога, на Яго абяцанні, на Яго дабрыні, на тым, што Бог проста не можа не выканаць Свайго абяцання. І ніхто і нішто не можа аслабіць гэтую ўпэўненасць; яна ўзрастае, калі мы набліжаемся да Госпада Бога, гэта значыць, калі мы ўзрастаем у ласцы Божай ці проста жывем па-хрысціянску” (Мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі).