Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачацьКалі скажаш: пакажы мне свайго Бога, – я адкажу табе: па…

*

Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць

Калі скажаш: пакажы мне свайго Бога, – я адкажу табе: пакажы мне свайго чалавека, і я пакажу табе свайго Бога. Таму пакажы, ці вочы тваёй душы здольныя бачыць, а вушы твайго сэрца здольныя чуць?

Тыя, хто бачыць вачыма цела, успрымаюць усё, што адбываецца ў гэтым зямным жыцці і даследуюць тое, што ў ім адрозніваецца паміж сабою: святло і цемру, белае і чорнае, агіднае і прыгожае, гарманічнае і бязладнае, сувымернае і несувымернае, празмернасць частак і недахоп. Гэта датычыць і таго, што ўспрымаецца на слых: рэзкія і грубыя або прыемныя гукі. Падобна таксама з вушамі сэрца і вачыма душы, каб яны маглі бачыць Бога.

Бог бачны для тых, хто Яго можа бачыць, у каго адкрыты вочы душы. Хоць ва ўсіх ёсць вочы, у некаторых яны зацьмёныя змрокам і не бачаць сонечнага святла. Калі невідушчы не бачыць, гэта не азначае, што сонца не свеціць, але тое, што ён церпіць на слепату. Так і вочы тваёй душы зацьмёныя з прычыны грахоў і тваіх дрэнных учынкаў.

Чалавечая душа павінна быць чыстай, як бліскучае люстра. Калі яно пакрылася ржой, у ім нельга ўбачыць чалавечага твару. Таксама, калі ў чалавеку будзе грэх, ён не можа бачыць Бога.

Аднак, калі хочаш, можаш быць аздароўленым: даверся Лекару, і Ён вылечыць вочы тваёй душы і сэрца. Хто гэты Лекар? Бог, Які праз слова і мудрасць лечыць і ажыўляе. Словам і мудрасцю Бог заснаваў усё, бо «словам Госпада створаны нябёсы, дыханнем Яго вуснаў – уся іхняя моц» (Пс 33, 6). Яго мудрасць вышэйшая за ўсё. З мудрасці Бог стварыў зямлю і нябёсы. Яго мудрасць адкрыла бездань і хмары пралілі расу.

Калі ты разумееш гэта, чалавеча, і жывеш беззаганна, сумленна і справядліва, ты можаш бачыць Бога. Але перадусім няхай будзе ў тваім сэрцы вера і страх Божы. Тады гэта зразумееш. Калі здымеш з сябе тленнасць і апранешся ў несмяротнасць, тады ўбачыш Бога паводле тваіх заслугаў. Бог абудзіць тваё цела з несмяротнай душою, і тады, стаўшы несмяротным, ты ўбачыш Несмяротнага, калі цяпер Яму паверыш.

Св. Тэафіл Антыяхійскі