Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…

18 сакавіка 2023 году — 120 гадоў з дня нараджэньня рэлігійнага і грамадзкага дзеяча, беларускага ка…

*

18 сакавіка 2023 году — 120 гадоў з дня нараджэньня рэлігійнага і грамадзкага дзеяча, беларускага каталіцкага сьвятара візантыйскага абраду, навукоўца Міхаіла Маскаліка (1903-1965).

Міхась Маскалік нарадзіўся ў мястэчку Гарадзея недалёка ад Нясьвіжу. Паходзіў з беларускай сялянскай сям’і: бацькі – Тодар і Ганна (з дому Шыманскіх) Маскалікі. Пачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай 7-гадовай школе. Два гады вучыўся пры Жыровіцкім праваслаўным манастыры. У 1927 годзе Міхась Маскалік закончыў гандлёва-кааператыўныя курсы Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры (БІГіК). У гэтым жа годзе ён паступіў у Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя, дзе да 1931 году вывучаў фізіку і матэматыку.

Менавіта ў час навучаньня ва ўніверсітэце ў яго сасьпеў намер пайсьці па шляху духоўнага служэньня сваім суайчыньнікам. Таму 14 красавіка 1931 году ён прыняў актыўны ўдзел ва ўстаноўчым зьездзе Цэнтральнага беларускага праваслаўнага камітэту, які распачаў змаганьне за ўвядзеньне ў царкоўнае жыцьцё беларускай мовы. На гэтым зьездзе ён быў абраны ў кіраўніцтва навастворанай арганізацыі, стаў сакратаром Рады. Але ў хуткім часе Міхась Маскалік убачыў несхаваную варожасьць большасьці вышэйшага праваслаўнага духавенства да беларускай справы. Паступова ён прыйшоў да перакананьня пра неабходнасьць адраджэньня Ўніяцкай Царквы ў Беларусі, якая, на яго думку, найбольш адпавядала духоўным патрэбам народу.

Будучы студэнтам Віленскага ўніверсітэту, Міхась Маскалік быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу, браў актыўны ўдзел у працы Беларускага аб’яднанага тэатру імя Янкі Купалы БІГіК. Як здольны артыст, падчас летніх вакацыяў у 1927-1929 гадах вандраваў разам з трупай па гарадах і вёсках Заходняй Беларусі, каб прапагандаваць сярод мясцовага насельніцтва беларускае слова, набыткі роднай культуры.

У 1931 годзе паехаў у Берлін на студыі ў нямецкай Тэхнічнай школе разам з Анатолем Шкуткам. Але праз 2 гады пакінуў палітэхніку і пераехаў у Мюнхен вывучаць багаслоўе, атрымаўшы стыпэндыю ад грэка-каталіцкага мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага. Пазьней, у сярэдзіне 1930-х гадоў, два месяцы правёў ва Уніўскім манастыры студытаў пад Львовам (Украіна). У 1933 годзе быў сярод заснавальнікаў Саюзу беларускіх студэнтаў у Нямеччыне.

Скончыў калегіюм сьв. Андрэя ў Мюнхене ў 1938 годзе, дзе вывучаў філасофію і тэалогію. Там жа Міхаіл Маскалік быў высьвячаны на грэка-каталіцкага сьвятара 17 ліпеня 1938 году. На просьбу мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага сьвятарскія сьвячаньні ўдзяліў яму біскуп Дыянізі Нярадзі з Крыжавіцкай грэка-каталіцкай ярархіі (сёньня ў Харватыі).

На кароткі час а. Міхаіл Маскалік вярнуўся ў Вільню, дзе ў касьцёле сьв. Мікалая 2 кастрычніка 1938 году адслужыў сваю першую ўрачыстую сьв. Літургію для беларусаў. Гэтая ягоная ўрачыстая багаслужба ў візантыйскім абрадзе ў Вільні была прымеркавана да юбілею 950-годдзя хрышчэньня Беларусі і сталася моцным сьведчаньнем еднасьці беларускіх хрысьціянаў візантыйскага і лацінскага абрадаў (прысутнічалі таксама і праваслаўныя). Прамову на гэт