30 лістапада – Сьвятога апостала Андрэя Першапакліканага
Вучань народжанага ад няплоднай, калі зазьзяў Той, што нарадзіўся ад Дзевы – Настаўнік дабрадзейнасьцяў і прыклад чысьціні, – ты, Андрэй блаславёны, як прыхільнік дабрадзейнасьцяў, жадаючы ў сэрцы сваім узыходу, узьняўся ад славы да невыказнай славы Хрыста Бога нашага. Малі Яго за збаўленьне і прасьвятленьне душаў нашых.