2-я нядзеля Вялікага постуМк. 2, 1-12У сённяшнім Евангеллі Ісус перад тым, як ацаліць паралізаванага…

2-я нядзеля Вялікага посту
Мк. 2, 1-12

У сённяшнім Евангеллі Ісус перад тым, як ацаліць паралізаванага, спакойна кажа: «Сыне, адпускаюцца грахі твае». Абураныя фарысеі адказваюць: «Ён блюзнерыць. Хто можа адпускаць грахі, калі не сам Бог?»

Яны былі цалкам правыя, і ў гэтым — уся сутнасць. Калі б вы пакрыўдзілі мяне, я мог бы цалкам законна дараваць вам гэтую асабістую крыўду. Але калі б нехта іншы прычыніў шкоду вам, я наўрад ці мог бы прапанаваць гэтаму чалавеку сваё прабачэнне за ягоны грэх. Адзіны спосаб, пры якім такая заява не была б блюзнерствам, — гэта калі б я быў тым, хто пакрыўджаны ў кожным граху. І гэта менавіта тое, што фарысеі інтуітыўна адчуваюць.

Г. К. Чэстэртан казаў, што нават тыя, хто адхіляе дактрыну ўцелаўлення (як фарысеі), становяцца іншымі ўжо таму, што пачулі пра яе. Сцвярджэнне, што Бог стаў адным з нас, змяняе ўяўленне, прымушаючы пераасэнсаваць і Бога, і свет. Гэтае дзіўнае цверджанне прысутнічае — відавочна ці невідавочна — практычна на кожнай старонцы Новага Запавету.

Таму, калі Ісус адпускае грэх паралізаванаму, фарысеі адказваюць, што толькі Бог можа адпускаць грахі, і тым самым, насуперак самім сабе, вызнаюць веру ў Добрую Навіну.

Bishop Robert Barron