2. Евангельскі ўрывак (Ян 17:1-13) які мы сёння пачулі прадстаўляе нам святарскую малітву Хрыста. У ім Ісус прадстаўлены як першасвятар, які заступаецца за сваіх братоў.
Перад тым, як распачаць нашае збаўленне, напярэдадні пакут, з сэрца Ісуса выліваецца вельмі моцная малітва да Айца. Ён гаворыць пра сваю «гадзіну», як пра момант праслаўлення для сябе і сваіх паслядоўнікаў (гэта значыць усіх нас), якім Ён збіраецца даць вечнае жыццё. Нам цяжка зразумець як можна аб’яднаць хвалу і пакуты, смерць і жыццё. Але Хрыстос хоча, каб мы зразумелі адну рэч, што сапраўдная хвала заўсёды супадае толькі з выкананнем волі Айца. Нават калі гэта азначае шлях на Галгофу, пакуты, ганебную смерць на крыжы, бо ўсё тады сыходзіцца і дасягае кульмінацыі ў слаўным уваскрасенні, якое належыць Хрысту, але таксама і нам.
Усё жыццё Хрыста, Яго місія, Яго словы, справы, якія Ён здзейсніў для сябе і для ўсяго свету, азначалі праслаўленне Бога. Аднак цяпер настаў момант, сапраўды «гадзіна», калі гэтая слава павінна дасягнуць сваёй вяршыні. Сам Ісус скажа гэта, паміраючы на крыжы: «Здзейснілася».
Малітва Хрыста мае ўсе рысы развітання: Ён збіраецца пакінуць сваіх вучняў, і таму, даючы ім найвышэйшае сведчанне любові дарам свайго жыцця, давярае іх нябеснаму Айцу, просячы, каб абараніў іх ад зла і даў ім магчымасць даваць пастаяннае сведчанне адзінства ў дасканаласці любові. Прыпомнім сабе яшчэ раз словы святога Бенедыкта: “той, хто мае пакору хутка прыйдзе да той любові, якая стала дасканалай”, – а гэта значыць да той любові, якую мае Ісус. Мы можам быць упэўненыя, што гэтая шчырая малітва няспынна адгукаецца на нябёсах за Яго народ (за нас) і за Яго Царкву.
Нягледзячы на непазбежныя слабасці, Царква прагне адзінства; вернікі ў Хрыста імкнуцца быць сведкамі сапраўднай любові, узаемнага прабачэння і еднасці ў адзінай веры. Аднак застаецца праўдай, што гэтыя вялікія каштоўнасці, гэтыя боскія і чалавечыя памкненні непазбежна праходзяць праз пакуты і крыж. Такім чынам, моманты найбольш інтэнсіўнага сведчання Царквы і вернікаў, наймацнейшыя заклікі да адзінства заўсёды супадаюць з самымі лютымі пераследамі, жорсткімі пакутамі і найглыбейшымі ранамі.
Як жа цудоўна ведаць, што Ісус моліцца за нас! Яго малітва, сапраўды, распаўсюджваецца на ўсіх нас, “аж да сканчэння свету”. Ён моліцца Айцу, каб Ён абараніў нас. Мы — любімыя дзеці, у нас ёсць Айцец, які так любіць нас, што з любові аддаў свайго адзінароднага Сына, і Ён гатовы аддаць Сябе за нас нават да праліцця крыві! Хто калі-небудзь любіў нас, любіць нас і будзе любіць нас такой любоўю? Таму няхай гэтыя словы, якія наш Збаўца некалі сказаў аднаму вялікаму хрысціянскаму мысляру Блезу Паскалю, адгукнуцца ў нашых сэрцах: «Я большы сябра для цябе, чым усе іншы; Я зрабіў для цябе больш, чым усе іншыя; яны не пацярпелі б за цябе таго, што пацярпеў Я, і не памерлі б за цябе, як Я зрабіў і гатовы зрабіць гэта зноў!».
Слава Ісусу Хрысту!
Полацк, 13 ліпеня 2025 г.
Аўтар: кс. канонік Аляксей Ляшко, Віцебск