І калі ўваскрослы Ісус зноў з’яўляецца, Ён запрашае таго, хто сумняваўся, паглядзець, убачыць і дакрануцца. Але потым гучаць гэтыя пранізлівыя словы: «Ты паверыў, таму што ўбачыў Мяне? Блаславёныя тыя, хто не бачыў, а паверыў».
Калі б мы ўпарта сцвярджалі — нават у галіне навукі — што будзем прымаць толькі тое, што можам ясна бачыць, чаго можам дакрануцца і што можам кантраляваць, мы б мала што ведалі пра рэчаіснасць. Гэта дапамагае нам лепш зразумець словы Ісуса, скіраваныя да Тамаша. Справа не ў тым, што мы, хто не бачыў, але паверыў, задавальняемся нейкім бедным сурагатам бачання. Не, мы названыя блаславёнымі, больш блаславёнымі за Тамаша. Бог робіць шмат такога, чаго мы не можам убачыць, вымераць, кантраляваць, да канца зразумець. Але менавіта свядомая вера дазваляе чалавеку палюбіць такога Бога.
Біскуп Роберт Баррон