Гэта былі простыя сяляне з прыбужскіх вёсак вакол маленькага мястэчка Пратулін на польска-беларуска-ўкраінскім памежжы на Падляшшы, якія праславіліся незвычайнай мужнасьцю духа і веры падчас перасьледаваньняў Уніяцкай Царквы ў другой палове ХІХ стагоддзя. Яны загінулі пры абароне сваёй сьвятыні 26 студзеня 1874 году (14 студзеня паводле старога стылю).
Першым, хто аддаў сваё жыцьцё пры абароне сваёй веры, быў Вінцэнт ЛЕВАНЮК, сын Васіля. Нарадзіўся ён у 1849 г. у в. Крычаў, у мясцовай парафіяльнай царкве быў ахрышчаны. Жыў і працаваў ён у маёнтку Вараблін, які належаў роду Брынзаў. Меў жонку Марыяну. Быў чалавекам пабожным і карыстаўся павагаю людзей.
Даніла КАРМАШ (у пасьведчаньнi аб нараджэньні ён i ягоныя бацькi запiсаныя пад прозьвiшчам Кармашук) нарадзiўся 22 сьнежня 1826 г. (ст. ст.) у в. Прадмесьце Пратулiн. Ягонымi бацькамi былi селянiн Конрад i Анастасiя з роду Грыцюкоў. Быў ахрышчаны ва ўнiяцкай царкве 23.12.1826 г. (ст. ст.). Меў жонку Ганну, утрымлiваў гаспадарку ў в. Лугi. Ягоны сын сьцьвярджаў, што бацька быў чалавекам вельмi рэлiгiйным. Як старшыня царкоўнага брацтва падчас абароны царквы ён стаяў на чале грамады вернiкаў, трымаючы ў руках крыж, якi i сёньня захоўваецца ў якасьцi сьвятынi ў Пратулiне.
Лукаш БОЙКА нарадзіўся нарадзiўся 29 кастрычнiка 1852 г. (ст. ст.) у в.Зачопкi ў сям’i сялянаў Дзьмiтрыя i Анастасii з роду Войдаў. Быў ахрышчаны ў парафiяльнай царкве ў Пратулiне 30.10.1852 г. (ст. ст.) сьвятаром Янам Жыпоўскiм, парахам парафii ў Крычаве, адмiнiстратарам парафii ў Пратулiне ў 1850-1866 гадах. Бацька i хросныя бацькi — Конрад Паляшук i Пелагея Хiтайлiха — як непiсьменныя, акт аб нараджэньнi не падпiсалi. Быў нежанаты, жыў у в. Лугi. Ягоны брат сьведчыў, што Лукаш быў чалавекам шляхетным, рэлiгiйным i карыстаўся павагай у вяскоўцаў. У час абароны сьвятынi ён бiў у званы, склікаючы вернікаў.
Канстанцін БОЙКА (на палях акту аб нараджэньнi — Байчук) нарадзiўся 25 жнiўня 1826 г. (ст. ст) у в. Дэрла ў сям’i Рамана i Хвядоры з роду Кананюкоў. Меў жонку Ганну, жыў у Зачопках. Быў бедным земляробам i справядлiвым чалавекам. Загiнуў ля царквы.
Канстанцін ЛУКАШУК, 45 гадоў, жанаты, з в. Зачопкі. Ягонымі бацькамі былі сяляне Тадэй і Франка. Як і большасьць з забітых, ён быў ахрышчаны шматгадовым пратулінскім парахам Міхаілам Мазаноўскім. Бацька і сьведкі (хросныя бацькі – Лукавіян Гаўрылюк і Марыяна Ахрымукова) акт аб нараджэньні не падпісалі, бо былі непісьменныя. Меў жонку Грыпу. Быў справядлівым і пачцівым чалавекам, якога паважалі людзі. У выніку атрыманых ранаў памёр 27 студзеня 1874 г., на наступны дзень пасьля расстрэлу, пакінуўшы жонку ды сямёра дзетак.
Баўтрамей АСІПЮК нарадзіўся 3 верасьня 1843 г. (ст. ст.) у сям‘і сялянаў Васіля і Матроны з роду Кандрасюкоў. Паходзіў з в. Багукалы. Меў жонку Натальлю і дваіх дзяцей. Валодаў маленькай гаспадаркай, але, нягледзячы на гэта, карыстаўся павагай у вяскоўцаў. Быў пачцівым, кемлівым і пабожным чалавекам. Сьмя