Евангелле дняРанiцай зрабiлi нараду першасвятары са старэйшынамi i кнiжнiкамi, i ўвесь сiнедрыён, …

Евангелле дня

Ранiцай зрабiлi нараду першасвятары са старэйшынамi i кнiжнiкамi, i ўвесь сiнедрыён, i, звязаўшы Iсуса, павялi i аддалi Пiлату. I запытаў Яго Пiлат: “Ты Цар Юдэйскі?” Ён жа сказаў яму ў адказ: “Ты кажаш”. I абвінавачвалi Яго першасвятары ў многім. Пiлат жа зноў запытаў Яго, кажучы: “Ты нiчога не адказваеш? Глядзi, колькi супраць Цябе сведчаць”. Iсус жа больш нiчога не адказваў, так што Пiлат здзiўляўся.

На кожнае ж свята адпускаў iм аднаго вязня, за якога прасiлi. Быў жа адзiн нехта, званы Варава, зняволены з саўдзельнiкамi сваiмi, якiя пад час бунту ўчынiлi забойства. I натоўп пачаў крычаць і прасiць Пiлата аб тым, што ён заўсёды рабiў для iх. Пiлат жа адказаў iм, гаворачы: “Хочаце, адпушчу вам Цара Юдэйскага?” Бо ведаў, што па зайздрасцi выдалi Яго першасвятары. Але першасвятары падбухторылi натоўп прасіць, каб лепш адпусцiў iм Вараву.

Пiлат жа зноў сказаў iм у адказ: “А што хочаце, каб я зрабiў з Тым, Каго вы называеце Царом Юдэйскім?” Яны ж зноў закрычалi: “Распнi Яго!” Пiлат сказаў iм: “Якое ж зло Ён учынiў?” А яны яшчэ мацней закрычалi: “Распнi Яго!” Тады Пiлат, хочучы дагадзiць натоўпу, адпусцiў iм Вараву, а Iсуса пасля бiчавання аддаў на распяцце. (Мр.15, 1-16)